Вы тут

У Беларусі не плануецца рэзкае павышэнне тарыфаў ЖКГ


У Беларусі не плануецца рэзкае павышэнне тарыфаў ЖКГ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў міністр ЖКГ Андрэй Хмель.


«Ніякага рэзкага росту тарыфаў на ЖКГ на сённяшні дзень не чакаецца. Але трэба разумець, што рост тарыфаў непазбежны. Бо дзесьці расце кошт энергарэсурсаў, дзесьці матэрыялаў, дзесьці павышаецца сярэдняя заработная плата па краіне. Для таго, каб гэты рост быў кантраляваным і абгрунтаваным, кіраўнік дзяржавы ўстанавіў пэўны калідор», — адзначыў міністр.

Ён растлумачыў, што ў рамках яго працуе ўся сістэма і галіна. «Тарыфы фармуюцца на падставе сабекошту, ўсталёўваюцца планава-разліковыя цэны, і кожны рубель, кожная капейка ў сабекошту правяраюцца на ўзроўні міністэрства. Таму ніякага рэзкага росту тарыфаў на сённяшні дзень чакаць не прыходзіцца. Магчыма, яны дзесьці планава будуць павышацца, але ўсё будзе як апошнія 3-4 гады. Так мы і будзем працаваць далей», — сказаў Андрэй Хмяльніцкі

Міністр ЖКГ таксама распавёў аб праблемах у галіне

Адна з праблем на сённяшні дзень у сферы ЖКГ – гэта нядобрасумленныя падрадчыкі. Паводле яго слоў, зараз распрацоўваюцца заканадаўчыя рашэнні для таго, каб выключыць допуск нядобрасумленных падрадчыкаў на аб’екты капрамонту.

«Ёсць сёння сярод падрадчыкаў тыя, хто не можа ў рамках выканання дамоўных абавязацельстваў іх выконваць. Бываюць выпадкі, калі арганізацыя выйграла тэндар: зайшла на капітальны рамонт жылога дома, пачала працу, можна сказаць, разваліла усё і потым па якіх-небудзь прычынах, напрыклад, фінансавых, яна не змагла завяршыць яго. Сёння задача, і ў кіраўніка дзяржавы гэта абмяркоўвалася, выключыць такія моманты ў корані», — сказаў Андрэй Хмель.

Ён таксама адзначыў, што сёння рыхтуюцца такія падыходы, каб мясцовыя органы ўлады маглі прызначаць правераных падрадчыкаў. «Натуральна, будзе кантралявацца кошт капітальнага рамонту. Але мы тым самым выключым звароты грамадзян у частцы няякаснага правядзення капрамонту і капрамонту з зацягваннем тэрмінаў», — растлумачыў міністр.

Праца службы 115

Уважліва паглядзяць і на працу службы 115. На этапе прыёму і перадачы заяўкі няма праблем, прэтэнзіі ўзнікаюць да выканання і адсутнасці зваротнай сувязі. Бывае і так, што нядбайныя выканаўцы прыкладаюць фэйкавыя фота, спрабуючы зачыніць заяўку. На такія факты будуць больш жорстка рэагаваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.