Вы тут

ДАІ Гомельшчыны ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі маршрутных транспартных сродкаў


За чатыры месяцы на тэрыторыі Гомельскай вобласці, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, па віне кіроўцаў транспартных сродкаў, задзейнічаных на перавозцы пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах, павялічылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў.


Паколькі сярод кіроўцаў названай катэгорыі транспартных сродкаў маюцца факты недысцыплінаванасці і парушэнняў Правілаў дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ ў перыяд з 27 па 30 мая правядуць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў, задзейнічаных на перавозцы пасажыраў.

Па інфармацыі аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца фізічнаму стану кіроўцаў маршрутных транспартных сродкаў, ажыццяўленню пасадкі і высадкі пасажыраў, выкананню хуткасных рэжымаў, выкананню правілаў абгону, наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў, выкананню рэжыму працы і адпачынку, а таксама колькасці пасажыраў, якія перавозяцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.