Вы тут

Лукашэнка: Неабходны экстранныя меры па перафармаціраванні лагістыкі ў ЕАЭС


Краінам Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна прыняць экстранныя меры па перафармаціраванні лагістыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе БелТА.


«Лічу, што нам варта прыняць экстранныя меры па перафармаціраванні лагістыкі. Значную цікавасць уяўляе ініцыятыва камісіі па рэалізацыі праекта „Еўразійскі аграэкспрэс“. Ён прызначаны забяспечыць рэгулярныя бесперашкодныя пастаўкі сельскагаспадарчых тавараў чыгуначным транспартам, у тым ліку з Кітаем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, лічыць Прэзідэнт, трэба сур’ёзна фарсіраваць работу па стварэнні новых кааперацыйных сувязей і імпартазамяшчэнні, асабліва па таварах крытычнага імпарту. «Актуальнай з’яўляецца прапанова па распрацоўцы індыкатыўных балансаў адносна тавараў першай неабходнасці для ўнутранага рынку саюза», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён канстатаваў, што ЕАЭС мае добрыя пазіцыі ў пытаннях харчовай бяспекі, аднак у сувязі з прагназуемым ажыятажным попытам у свеце на першачарговыя прадукты харчавання неабходна цесная каардынацыя, каб не дапусціць дэфіцыту асобных тавараў на ўласных рынках.

«Лічу, што да вырашэння абазначаных праблем неабходна падцягваць і астатнія дзяржавы СНД», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.