Вы тут

Помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну ўстановяць у Добрушы да Дня беларускага пісьменства


Помнік народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну ўстановяць у Добрушы да Дня беларускага пісьменства. Рашэнне аб усталяванні помніка выдатнаму беларускаму пісьменніку ў яго родным Добрушскім раёне было прынята летась. На суд журы прадставілі шэсць праектаў помніка. Перамагла работа аўтарскага калектыву Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі. Цяпер у скульптурнай майстэрні Беларускага саюза мастакоў скульптары пачалі стварэнне скульптуры ў натуральную велічыню. Работы над вырабам бронзавага помніка вышынёй 2,5 м і на метровым пастаменце будуць завершаны да канца жніўня гэтага года.


Фота БелТА, калаж «Звязды»

Загаловак у газеце: Вяртанне класіка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.