Вы тут

«Траецкі фестываль» у Астроўне - атмасферны фэст-кірмаш


У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна прайшло свята духоўнай культуры і народнай творчасці «Траецкі фестываль».


Напярэдадні праваслаўнай Тройцы адбыліся плэнер дзіцячага малюнка, духоўныя асветныя чытанні, а ў нядзелю – святочная літургія ў Траецкім храме, канцэрт духоўнай музыкі, тэатральныя пастаноўкі і канцэрт народных самадзейных калектываў.

Каля сельскага Дома культуры разгарнуўся кірмаш, у якім прынялі ўдзел майстры раённага дома рамёстваў і цэнтра дзяцей і моладзі.

Калісьці ў Астроўне ў гэты нядзельны дзень праводзіліся фэсты-кірмашы, таму для адраджэння традыцыі і было задумана гэтае свята.

На гэты раз на яго прыехалі выканаўцы народных і духоўных песень з Віцебска, Талачына, Навалукомля, Лёзна, вёскі Домжарыцы Лепельскага раёна, вядома, не абышлося і без удзелу сваіх — Бешанковіцкіх і Астраўлянскіх калектываў.

Гаспадары частавалі ўдзельнікаў і гасцей свята сваімі мясцовымі кулінарнымі стравамі — юшкай і яешняй, якія гатаваліся на адкрытым агні. Каб хапіла ўсім жадаючым, прыйшлося падсмажыць амаль трыста яек.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.