Вы тут

Свет пабачыла кніга Андрэя Шведа «Судовая экспертыза»


Нядаўна пабачыла свет кніга Андрэя Шведа «Судовая экспертыза». Аўтар кнігі, які на сёння займае пасаду Генеральнага пракурора Беларусі, — прызнаны ў сваёй галіне спецыяліст. Доктар юрыдычных навук, аўтар дзвюх манаграфій і больш чым 60 артыкулаў па праблемах крымінальнага працэсу і судова-экспертнай дзейнасці, ён узначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз з моманту яго заснавання ў 2013 годзе. Таксама Андрэй Швед кіраваў распрацоўкай законапраекта «Аб судова-экспертнай дзейнасці».


Выданне пазначана як дапаможнік для юрыстаў і судовых экспертаў. У кнізе, што выйшла ў выдавецтве «Форум», і якую можна набыць у магазінах «Белкніга», выкладзены тэарэтычныя і прававыя асновы ажыццяўлення і арганізацыі судова-экспертнай дзейнасці згодна з дзеючым заканадаўствам. У кнізе раскрываецца алгарытм дзеянняў па падрыхтоўцы, назначэнні і правядзенні судовых экспертыз у крымінальным, грамадзянскім, адміністрацыйным і судовым працэсах. Таксама выкладзены рэкамендацыі па назначэнні ўсіх відаў экспертыз. Па кожным відзе дадзеныя прыкладныя формы пытанняў, пералік аб’ектаў і асаблівасці арганізацыі правядзення даследавання. Таксама ў кнізе ёсць формы дакументаў і кантактныя даныя ўсіх судова-экспертных арганізацый і прыватных экспертаў нашай краіны з указаннем экспертыз, якія яны праводзяць. 

Кнігу рэкамендавана выкарыстоўваць у навучальным працэсе. 

Аляксей КЛІМАЎ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.