Вы тут

«Беларуская навука» знаёміць з жыццём... беларусаў у Кітаі


Гісторыя і сучаснасць сыйшліся на прасторах адной знакавай для сённяшняга дня тэмы: у выдавецтве «Беларуская навука» пабачыла свет кніга кандыдата гістарычных навук Дар’і Зубко «Беларусы ў Кітаі». 


Грунтоўнае даследванне, якое прысвечана этнакультурнай адаптацыі беларусаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, напісана гісторыкам, этнолагам, якая з’яўляецца прадстаўніком беларускага асяроддзя ў Кітаі з 2016 года. Прадстаўляючы аўтара кнігі, доктар гістарычных навук Аляксандр Віктаравіч ГУРКО (ён — і аўтар ідэі і навуковы рэдактар серыі «Свет вачыма этнолага») зазначае: «Свой вопыт адаптацыі да ўмоў жыцця ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы яна пачала ў якасьці выкладчыка рускай і беларускай моў у Другім Пекінскім інстытуце замежных моў. З’яўляючыся лінгвістам і педагогам па сваёй базавай адукацыі (закончыла ў 2010 г. навучанне на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка). Яна з цікавасцю пачала вывучэнне кітайскай мовы, традыцый кітайскага народа.

Пасля зацвярджэння ў 2017 г. у Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі тэмы яе кандыдацкай дысертацыі пачала комплекснае даследванне заканамернасцяў працэсаў адпатацыі беларусаў да жыцця ў Кітаі. Усталявала кантакты болей чым з 200 нашымі суайчыннікамі ў гэтай краіне, правяла апытанні і інтэрв’ю. Сістэматызацыя і абагульненне сабраных матэрыялаў дазволілі Д. Г. Зубко надрукаваць каля 20 артыкулаў і ў 2021 г. абараніць дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Этнакультурная адаптацыя беларусаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (1990-я — 2010-я гг.)».

І яшчэ: «Разуменне таго, як нашы суайчыннікі прыстасоўваюць сваё жыццё да прыродных, эканамічных, культурных умоў, якія радыкальна адрозніваюцца ад тых, да якіх беларусы прызвычаіліся з дзяцінства, безумоўна, дапаможа не толькі ацаніць шматаблічча шляхоў развіцця чалавецтва, але і ўявіць сябе самога ў ролі першаадкрывальніка, а таксама знайсці іншыя, болей эфектыўныя падыходы, шляхі, стратэгіі разумення і засваення іншай, не падобнай на родную, але вельмі прыцягальнай этнакультурнай прасторы. А некага, магчыма, гэтая кніга пакліча ў дарогу, і тады назіранні аўтара, выяўленыя ім заканамернасці дапамогуць у адаптацыі да жыцця і работы ў Кітаі». 

Кніга Дар’і Зубок складаецца з наступных раздзелаў — «Беларусы ў Кітаі: гісторыя з’яўлення, рассяленне і сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі»; «Матэрыяльная культура ў кантэксце захавання этнічных асаблівасцяў беларусаў у Кітаі»; «Адлюстраванне працэса адаптацыі беларусаў у Кітаі ў галіне духоўнай культуры»; «Асаблівасці працэса адаптацыі беларусаў у Кітаі ў галіне сацыяльнай культуры». 

Выданне багата ілюстравана. Манаграфія адрасавана гісторыкам, студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца этнакультурнымі працэсамі беларусаў за межамі Рэспублікі Беларусь, усім, хто цікавіцца беларуска-кітайскімі гістарычнымі, палітычнымі, гуманітарнымі і культурнымі сувязямі паміж Кітаем і Беларуссю. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.