Вы тут

Мітрапаліт Веніямін: «Сямейнае жыццё — адзін са шляхоў да Бога»


Яго пляцоўкай была абрана Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Форум сабраў шматдзетныя сем'і і моладзь, прадстаўнікоў міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, аховы здароўя і адукацыі, духавенства, парламентарыяў, грамадскіх аб'яднанняў. Мерапрыемства заклікана аб'яднаць намаганні дзяржавы, царквы і грамадства ў захаванні і ўмацаванні традыцыйных духоўна-маральных сямейных каштоўнасцей, арыентаваных на моцную сям'ю, пераемнасць пакаленняў, здаровы лад жыцця.


У рабоце форуму таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі ад органаў дзяржаўнага кіравання ў сферах сямейнай палітыкі, аховы здароўя, адукацыі, інфармацыі, парламентарыяў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, навуковай супольнасці, праваслаўнай царквы.

Як падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемства, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, слова Божае вучыць, што сям'я з'яўляецца натуральным пачаткам жыцця. Менавіта ў сям'і людзі злучаюцца, каб навучыцца дасканалай любові, узаемаразуменню, сумесна ісці па жыцці ў пошуку шляху збаўлення.

— Сямейнае жыццё разглядаецца як адзін са шляхоў да Бога, — падкрэсліў уладыка. — Менавіта любоў адзін да аднаго, выхаванне ў любові і праз любоў ёсць аснова хрысціянскай сям'і, дзе вырастаюць традыцыі і культура і ў канчатковым выніку фарміруецца народ. Ва ўсе часы сям'я з'яўлялася адной з найважнейшых апор дзяржавы, захавальніцай яе асноў, асновай пераемнасці пакаленняў і стабільнасці грамадства, — адзначыў мітрапаліт.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ падрабязна спынілася на пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі.

— Быць бацькамі — вельмі адказная місія. Таму дзяржава дае сем'ям з дзецьмі падтрымку ў розных сферах. Гэта працоўныя, падатковыя і пенсіённыя гарантыі, дапамогі і сямейны капітал, адрасная дапамога і сацыяльнае абслугоўванне, падтрымка ў сферы адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-крэдытных адносін. Толькі летась выдаткі на ўсе гэтыя мэты склалі больш за 5 мільярдаў рублёў, — адзначыла міністр.

Безумоўна, гарантыі і льготы для сем'яў з дзецьмі вельмі важныя, але не менш важным з'яўляецца ўмацаванне інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

— Будучыня ёсць у той краіны, дзе нараджаюцца дзеці. Таму вельмі важнай з'яўляецца папраўка аб тым, што сем'ям з дзецьмі аказваецца падтрымка на дзяржаўным узроўні. Дзеці — самае дарагое, што ў нас ёсць, таму гарантыя іх шчаслівага «заўтра» — ключавы кірунак нашай палітыкі, — рэзюмавала Ірына Касцевіч.

Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская праваслаўная царква, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.