Вы тут

Модныя ранцы і салодкія «боксы» з рук губернатара


На дабрачыннае свята ў Гомельскі дзяржаўны цырк запрашэнне атрымалі самыя актыўныя і таленавітыя навучэнцы вобласці, пераможцы міжнародных, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных, прыёмных сем’яў, сіроты. Усяго запрашэнні на губернатарскую ёлку атрымалі больш 1300 хлопчыкаў і дзяўчынак. Перад пачаткам шоу госці змаглі ацаніць выставы дасягненняў, танцавальныя пляцоўкі і фотазоны, якія падрыхтавалі ўстановы адукацыі рэгіёна.


Урачыстая цырымонія распачалася прывітаннем удзельнікаў свята старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам КРУПКО. Кіраўнік рэгіёна ўзнагародзіў дзесяць школьнікаў, якія дасягнулі значных вынікаў у вучобе, творчасці, даследчыцкай дзейнасці і спорце ў бягучым годзе. Сярод тых хто, атрымаў памятныя падарункі з рук губернатара — юная спартсменка са Жлобіна Сафія Тарасеня.

— Я рада, што мае вынікі заўважаны, — падзякавала пераможца шматлікіх спартыўных спаборніцтваў.

— Год запомніцца яркімі конкурсамі. Хачу, каб у новым годзе такіх падзей не станавілася менш. Каб мае родныя, усе людзі былі здаровыя, каб усюды панавала шчасце, сваімі марамі падзялілася і Паліна Ашарчук з Петрыкава. Школьніца таксама была ўшанавана як пераможца алімпіяды па гісторыі, міжнародным форуме тэатральнага мастацтва.

— Школьнікі вобласці заваявалі амаль 130 дыпломаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, занялі першае месца ў краіне па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, вось ужо шосты год запар лідзіруюць у рэспубліцы па суме ўзнагарод у розных творчых конкурсах. Дзіцячы тэхнапарк у гэтым годзе занесены на рэспубліканскую Дошку гонару, — адзначыў высокія дасягненні школьнікаў рэгіёна Іван Крупко. — Прэзідэнт, дзяржава робяць усё, каб вы маглі вучыцца і развівацца творча, у спорце, навуцы: абнаўляюцца класы і спартыўныя залы, набываецца сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, спартыўны інвентар, — губернатар заклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак Гомельшчыны шанаваць і берагчы сваю радзіму, цаніць магчымасць спакойна жыць, вучыцца, развіваць свае таленты.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Ірыны АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.