Вы тут

Лепшыя фотаздымкі «Звязды» за 2022 год


Завяршаецца 2022 год... Якім ён быў для нас? Розным! Багатым на падзеі... Мы адабралі самыя яскравыя здымкі фотамайстроў «Звязды», каб, гледзячы на іх, вы развіталіся з 2022-м і падрыхтаваліся прывітаць новы — 2023-ці. Спадзяемся, што гэтыя цудоўныя фотаздымкі выклікаюць у вас настальгію і натхняць зрабіць свае цудоўныя фота ў гэтыя святочныя дні!


Падчас чэмпіянату Беларусі сярод паралімпійцаў.

У майстэрні беларускага кераміста Валерыя Калтыгіна.

Партрэт казака падчас асвячэння першай казацкай капліцы ў гонар прападобнапакутніка Вадзіма Персідскага.

«Цяжкія падлеткі» з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай установы закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі падчас знаходжання ў летнім лагеры «Прызыўнік» у Мар’інай Горцы.

Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аказанне лячэбнай дапамогі кацяняцi ў Цэнтральнай ветэрынарнай лабараторыі Узброеных Сіл.

Пляценне вянкоў падчас святкавання Купалля каля Літаратурнага музея імя Янкі Купалы.

Зваршчыца арматурных сетак і каркасаў Алена Раўчанка падчас працы ў арматурным цэху Мазырскага домабудаўнічага камбіната.

Нарыхтоўка бярозавага соку ў Слуцкім лясгасе.

Ушанаванне памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на Востраве Мужнасці і Смутку.

Фота Лізаветы ГОЛАД


96-гадовы ўдзельнік вайны Васіль Фёдаравіч Кавалёў з унучкай Юліяй і праўнучкай Лізай.

100-гадовы ўдзельнік вайны Сямён Якаўлевіч Ліпскі з праўнучкай Ірынай.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі Мікалаю Чаргінцу ў Добрушы.

Дзень ПДВ. У капліцы на Востраве Мужнасці і Смутку.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Журы конкурсу «Фактар.by» .

Выпрабаванні на права нашэння чорнага берэта АМАП.

Клуб юных маракоў «Палескія гардэмарыны». Верасень.

Рэстаўрацыя элементаў абеліска «Мінск - горад-герой».

Член Савета Рэспублікі Таццяна Рунец уручае падарункі навучэнцам спецшколы № 13 г. Мінска.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА


У машыніста турбіннага цэха Лукомльскай электрастанцыі Віталя Кашчэева зімовы сезон насычаны клопатамі пра братоў нашых меншых. Віталь — заўзяты аматар птушак, грамадскі арнітолаг, назірае за паводзінамі і міграцыяй птушак, у прыватнасці, тых, якія гняздуюцца на ўзбярэжжы Лукомльскага возера, акальцоўвае белых лебедзяў, якія зімуюць на азёрнай акваторыі.

Браты-блізняты Раман і Максім Рэкешы праходзяць тэрміновую службу ў роце ганаровай варты.

Напрыканцы сакавіка, нягледзячы на плюсавую дзённую тэмпературу, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Дар’я Малчанава трэніруецца на лыжа-ролернай трасе ў сталічным мікрараёне «Вяснянка».

Жыхар Оршы Уладзімір Судахольскі ў гонар свайго бацькі — франтавога лётчыка сканструяваў паменшаную копію самалёта У-2 і выставіў у двары свайго дома.

Васіль Шкіндзер толькі ў пяцьдзясят гадоў асвоіў скрыпку і задавальненнем удзельнічае з іншымі музыкамі і спевакамі ў танцавальных вечарынах і этнаграфічных святах, якія праводзіць на сваёй аграсядзібе ў вёсцы Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна.

Малады гаспадар з вёскі Салтаны Маладзечанскага раёна Яўген Садоўскі вярнуўся з горада на радзіму, пабудаваў ферму і здае лішкі малака дзяржаве.

Па народнай традыцыі ў свята Святой Троіцы браты Марозы — Міхаіл, Аляксей, Мікалай, Сяргей і Пётр з вёскі Слабодка Бешанковіцкага раёна збіраюцца ў роднай хаце, каб ушанаваць памяць спачылых бацькоў. Іх бацька Фёдар Мароз быў ветэранам вайны, партызаніў у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

Саракадвухгадовы каваль Сяргей Кудзікаў атрымаў Гран-пры на фестывалі «Славянскі базар» у намінацыі «Захаванне старажытных тэхналогій» і стаў найлепшым кавалём Беларусі. Ён жыве ў Мсціславе, захоўвае старажытныя кавальскія тэхналогіі, з’яўляецца членам Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, кіраўніком клуба гістарычнай рэканструкцыі «Мсціслаўская харугва», стварае рыцарскія даспехі і гістарычную зброю.

Студэнтка Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Кацярына Белавусава ў вольны ад вучобы час з’яўляецца валанцёркай на аграсядзібе «Ранча Дзіяны», любіць даглядаць коней — карміць, паіць, чысціць, выгульваць, прыбіраць стойлы, аказваць дапамогу ў ветэрынарных маніпуляцыях, падрыхтоўваць коней да спартыўных скачак, праводзіць сеансы іпатэрапіі — катае дзяцей і дарослых, вучыць іх верхавой яздзе.

Бешанковіцкі краязнаўца Станіслаў Леаненка — калекцыянер і аматар даўніны, на сваім падворку стварыў першы ў краіне прыватны музей цэглы, у фондах якога захоўваюцца сотні ўнікальных экзэмпляраў.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА


Народны мастак Беларусі Іван Місько працуе над бюстам беларускага касманаўта Алега Навіцкага.

У лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь.

Чэмпіёнка свету па шашках мінчанка Вікторыя Нікалаева.

Поезд Памяці адпраўляецца з Мінска ў Брэст.

Юравічы (Жыткавіцкі раён). Тут 26 тысяч гадоў таму знаходзілася стаянка першабытнага чалавека.

Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл і Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Веніямін у мінскім Кафедральным саборы.

На мурах старажытнай сядзібы ў вёсцы Сёмкава.

У Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на выстаўцы «Штучны інтэлект у Беларусі».

У час адкрыцця помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.