Вы тут

Беларуска Ганна Церах заваявала другое золата на Кубку Расіі па веласпорце на трэку


На велатрэку «Лакасфінкс» у Санкт-Пецярбургу працягваецца чэмпіянат і Кубак Расіі па веласіпедным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

У другі спаборніцкі дзень былі разыграныя чатыры камплекты ўзнагарод. У індывідуальнай гонцы пераследу на 3 км сярод жанчын не было роўных беларусцы Ганне Церах. Гэты поспех стаў для спартсменкі другім за двое сутак — у сераду Ганна разам з сяброўкамі па зборнай стала пераможцай каманднай гонкі. Бронза ў індывідуальным выглядзе дасталася іншай беларусцы Анастасіі Кіпцікавай, яшчэ адна наша веласіпедыстка Караліна Бірук заняла 4-ю пазіцыю. Найлепшы беларускі вынік у гэтым жа выглядзе ў мужчын паказаў Раман Цішкоў (5-е месца).

Праграму Кубка Расіі па веласпорце на трэку ў пятніцу прадоўжаць паўфіналы і фіналы мужчынскага і жаночага індывідуальнага спрынту, а таксама асабістыя гонкі праследавання ў юніёраў і юніёрак. Турнір у Санкт-Пецярбургу будзе доўжыцца да 31 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.