Вы тут

Колькасць ахвяр з-за сходу лавін у Таджыкістане ўзрасла да 15


Колькасць загінуўшых з-за сходу снежных лавін у Таджыкістане за суткі ўзрасла да 15 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на Камітэт па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне (КЧС) пры ўрадзе краіны.


У паведамленні адзначаецца, у выніку сходу снежных лавін у розных рэгіёнах рэспублікі колькасць ахвяр павялічылася да 15 чалавек.

У горадзе Харог і Ванджском раёне Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці (ГБАВ) Таджыкістана загінулі 14 чалавек, яшчэ адзін — на 65-м кіламетры аўтадарогі Душанбэ-Варзоб (Варзобскій раён, які прылягае да сталіцы).

Паводле інфармацыі ведамства, у Харогу 12 чалавек атрымалі розныя траўмы, чатыры дамы цалкам разбураныя, 35 дамоў і пяць гаспадарчых аб’ектаў пацярпелі часткова.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.