Вы тут

Прыйсці на дапамогу


Падведзены вынікі Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Міласэрнасць». Заснавальнікамі яго выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа». 


Мэтамі конкурсу было асвятленне гуманітарнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў Беларусі, работы Беларускага Чырвонага Крыжа, павышэнне прэстыжу валанцёрскай дзейнасці ў грамадстве, услаўленне міласэрнасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у складаную сітуацыю.

На разгляд журы конкурсу паступіла звыш ста дваццаці твораў — вершаў, апавяданняў, нарысаў, эсэ, інтэрв’ю, даследаванняў. Адметна тое, што сярод аўтараў — прадстаўнікі розных рэгіёнаў нашай краіны, розных узростаў. Адгукнуліся як аматары, так і прафесійныя літаратары.

А лаўрэатамі творчага конкурсу сталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Лашук і Таццяна Сучкова (Гродна), Дзмітрый Мікалаеў, Алена Стэльмах, Уладзімір Тулінаў і Гардзей Шчаглоў (Мінск). Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 2 сакавіка ў Доме літаратара. Яны атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Ёсць меркаванне арганізатараў прадоўжыць гэты конкурс і ў бягучым годзе.

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня журы літаратурнага конкурсу «Міласэрнасць»

Прэв’ю: фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.