Вы тут

Шаўцоў: Дапамаглі 5,7 тысячы мігрантаў з Украіны


Беларускі Чырвоны Крыж сабраў больш як 130 тысяч рублёў для дапамогі пацярпелым у выніку землетрасення ў Турцыі і Сірыі. Пра гэта, а таксама пра вынікі мінулага года і планы на перспектыву ішла размова на выніковай калегіі прэзідыума арганізацыі за мінулы год.


Фота: БелТА

Літаральна на наступны дзень пасля землетрасення ў Турцыі быў аб’яўлены надзвычайны заклік Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца да таварыстваў усіх краін.

— Мы таксама адгукнуліся. Адкрылі свой рахунак у сістэме АРІП, каб кожны чалавек мог ахвяраваць сродкі. Пры дапамозе нашых партнёраў і МНС мы змаглі адправіць груз гуманітарнай дапамогі ў выглядзе коўдраў, спальных мяшкоў, турыстычных дыванкоў у Сірыю і Турцыю. На мінулым тыдні туды накіраваліся два самалёты з дапамогай. Увогуле мы адправілі гуманітарнага грузу на 100 тысяч рублёў, — расказаў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Па яго словах, збор працягнецца да канца лютага.

Як адзначыў Дзмітрый Шаўцоў, мінулы год Беларускі Чырвоны Крыж правёў дастойна.

— Дружнай камандай мы адрэагавалі на розныя выклікі: крызіс на беларуска-польскай граніцы, які працягваецца, новы міграцыйны крызіс на беларуска-ўкраінскай граніцы, работа з мігрантамі, якія да нас масава паступаюць з Украіны, у тым ліку цяпер транзітам праз Польшчу, — расказаў ён.

Летась Беларускі Чырвоны Крыж аказаў дапамогу каля 5,7 тысячы мігрантаў толькі з Украіны. Апрача таго, работнікі арганізацыі працягвалі работу з інвалідамі, адзінокімі пажылымі людзьмі, дзецьмі. У Чырвоным Крыжы ёсць і каманды рэагавання, якія сумесна з работнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дапамагаюць шукаць зніклых, аказваюць пасільную дапамогу людзям у крытычных сітуацыях.

— Штогод з МНС праводзяцца сумесныя вучэнні. Летась мы абнавілі нашу матэрыяльна-тэхнічную базу: закупілі пнеўмакаркасныя модулі і цяпер можам разгортваць паўнавартасны палатачны гарадок да 500 чалавек, закупілі 9 аўтамабіляў, з іх 6 мікрааўтобусаў. Таксама набылі іншае абсталяванне для камандаў хуткага рэагавання. Нашых валанцёраў мы цалкам укамплектавалі, — адзначыў Дзмітрый Шаўцоў.

Сёлетнія планы таксама амбіцыйныя. У 2023 годзе ў Магілёве плануецца адкрыць самы вялікі крызісны цэнтр у краіне. Стаіць пытанне аб магчымасці адкрыцця новага цэнтра ў Гродне, таму што ён быў адкрыты самым першым і ўжо патрабуе абнаўлення. Па словах генеральнага сакратара, сёлета працягнецца работа з мігрантамі, якія ўжо прыбылі ў Беларусь, і з тымі, хто яшчэ прыбудзе.

— Будзем супрацоўнічаць з МУС і ДПК па нерэгулярных мігрантах, якія затрымліваюцца. Мы забяспечваем іх неабходнымі прадуктамі, адзеннем, правам званка. Развіццё валанцёрства ў нашых крызісных цэнтрах, развіццё нашых сэрвісаў, пашырэнне ахопу маючых патрэбу ў дапамозе, улік нашых памочнікаў — усё гэта першачарговыя задачы Чырвонага Крыжа на 2023 год, — падкрэсліў Дзмітрый Шаўцоў.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адзначыў, што служэнне таварыства Чырвонага Крыжа аб’ядноўвае людзей у розных краінах:

— Яно мае старажытную гісторыю і аб’ядноўвае людзей, якія адгукаюцца на боль іншых. Аказанне дапамогі людзям, што жывуць у нястачы, — гэта старажытнае Божае ўстанаўленне. Яшчэ ў Старым Запавеце мы чытаем пра тое, як прарок Майсей прыняў заканадаўства ад Бога, які кажа пра важнасць дапамогі ўсім, хто мае патрэбу. І ў наш час ёсць вельмі шмат людзей, што маюць патрэбу ў дапамозе. Карысць ад такой дапамогі атрымлівае не толькі той, хто яе прымае, але і той, хто падае.

У наш час кожны чалавек мае патрэбу ў добрым, спагадлівым слове, падтрымцы і добразычлівых адносінах, падкрэсліў патрыяршы экзарх. Калі людзі з добрымі намерамі аб’ядноўваюцца ў рамках Чырвонага Крыжа і аказваюць дапамогу, гэта прыносіць вынікі і прыцягвае Божае бласлаўленне.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.