Вы тут

Небяспечныя мучныя прысмакі прадавалі ў Аршанскім раёне


У Аршанскім раёне спажыўцам прапаноўвалі небяспечныя мучныя прысмакі, паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.


Гаворка ідзе пра мучныя прысмаки пад назвай «Міні-падушка са смакам вішні». Прадукцыя вытворчасці расійскага ТАА «Анюта» прызнана небяспечнай з-за складу яе пладова-ягаднай начынкі. У ёй знайшлі недапушчальныя сінтэтычны фарбавальнік азарубін (Е122) і харчовую дабаўку кансерванта бензойнай кіслаты. Тавар не адпавядаў патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы і маркіроўцы. Як адзначылі ў інспекцыі, небяспечную прадукцыю спецыялісты знайшлі падчас праверкі гандлёвай фірмы ў аграгарадку Смальяны.

Дзяржстандарт забараніў увоз і абарот тавару на тэрыторыі Беларусі. Дзеянне дэкларацыі аб адпаведнасці, якая яго суправаджала, спынена. Пастаўшчыка абавязалі выключыць тавар з абароту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.