Вы тут

Веснавому святу кветак Японіі была прысвечана сустрэча у Доме дружбы


Вечар, прысвечаны святу кветак Хана-мацуры Японіі, адбыўся ў Доме дружбы. Арганізавалі гэту музычна-паэтычную імпрэзу Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі разам з пасольствам Японіі ў Беларусі. Удзел у маляўнічым мерапрыемстве прынялі студэнты Мінска і актывісты таварыства.


Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Такунага Хірокі распавёў пра традыцыйнае месца вобраза кветак у культуры сваёй краіны, а таксама нагадаў аб прыгажосці веснавой сакуры. Запрошаны на вечар у Дом дружбы Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў дадаў да размовы свой расповед пра вясновыя ружы — самыя любімыя і знакавыя ў сваёй краіне кветкі. Цікавым было таксама выступленне старшыні таварыства «Беларусь-Японія» члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Сяргея Рахманава — ён падзяліўся успамінамі аб прыгажосці японскай прыроды, пра яе ролю ў выхаванні грамадзян.

Ва ўрачыстай зале Дома дружбы прагучалі вершы беларускіх, рускіх, японскіх паэтаў пра кветкі, музыка напісаная спецыяльна для гэтага вечара, песні пра веснавую прыгажосць прыроды.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.