Вы тут

Футбалісты «Вест Хэма» ўпершыню выйгралі Лігу канферэнцый


Англійскі «Вест Хэм» перамог італьянскую «Фіярэнціну» з вынікам 2:1 і ўпершыню стаў пераможцам Лігі канферэнцый УЕФА, паведамляе БелТА.


Усе мячы ў вырашальным паядынку трэцяга па значнасці кантынентальнага клубнага турніру былі забітыя ў другім тайме. На 62-й хвіліне сустрэчы ў Празе алжырскі легіянер лонданскага клуба Саід Бенрахма з пенальці адкрыў лік, а праз 5 хвілін Джакама Банвентура аднавіў парытэт. Справа ішла да дадатковага часу, але на 90-й хвіліне гульні Джаррод Боўэн нанёс дакладны ўдар і прынёс перамогу футбалістам «Вест Хэма» — 2:1. Для іх гэта другі еўракубкавы трафей у гісторыі — у 1965 годзе яны выйгралі Кубак уладальнікаў кубкаў. Лепшымі бамбардзірамі ЛК сталі Артур Кабрал з «Фіярэнціны» і Зэкі Амдуні са швейцарскага «Базеля», якія забілі па 7 мячоў. Цяперашні сезон Лігі канферэнцый стаў другім, у 2022 годзе першым пераможцам стала італьянская «Рома», якая абыграла ў вырашальнай сустрэчы нідэрландскі «Фейеноорд» з Ратэрдама.

На мінулым тыдні ў першым фінале бягучага еўракубкавага сезона іспанская «Севілья» у Будапешце адолела ў серыі пасляматчавых пенальці «Рому» і ў сёмы раз стала трыумфатарам Лігі Еўропы. Вырашальны паядынак галоўнага турніру Старога Свету — Лігі чэмпіёнаў — адбудзецца 10 чэрвеня ў Стамбуле. За трафей паспрачаюцца англійскі «Манчэстэр Сіці» і італьянскі «Інтэр» з Мілана.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.