Вы тут

Лілія Ананіч: Не капайце яму іншым


Як расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, на Барысаўскім дрэваапрацоўчым камбінаце (з гісторыяй больш за 120 гадоў!), асноўнай прадукцыяй якога з’яўляецца выпуск драўнянастружкавых пліт і фанеры, работа ідзе ў трохзменным рэжыме. 


«Гэтае прадпрыемства, як і многія ў дрэваапрацоўцы, ды і ў іншых галінах, магло б абрынуцца пад ціскам санкцый, на тое і разлічаных, — заўважыла парламентарый. — Аднак невядома санкцыйным стратэгам, што ў аснову асноў у Беларусі ў рабоце эканомікі ставіцца чалавек і яго патрэбы ў нармальнай жыццядзейнасці. І таму альтэрнатывы знайсці выйсце з сітуацыі ў прадпрыемстваў і кіраўнікоў, якія іх узначальваюць, папросту няма».

Дэпутат нагадала: «Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе такой работы, каб людзі не адчулі санкцый. А значыць трэба варушыцца. Добра, што ўкладзеныя раней па дзяржпраграме ў мадэрнізацыю больш як 100 мільёнаў еўра даюць магчымасць выпускаць запатрабаваную прадукцыю. І так званым прэміяльным рынкам знаходзіцца замена. Не без праблем для эканомікі прадпрыемства, але з захаваннем калектыву і нарошчваннем аб’ёмаў прадукцыі».

Кажучы аб заходніх партнёрах, дэпутат мяркуе, што ім варта паспачуваць. «Уведзеныя супраць беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў заходнія санкцыі рыкашэцяць па сваіх, — удакладніла яна. — Аж да банкруцтва! Ці не ад таго пайшла мудрасць народная — не капайце яму іншым».

Запісала Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.