Вы тут

На заключным пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання сенатары разгледзелі 28 законапраектаў


Новаўвядзенні закрануць заканадаўства па пытаннях канстытуцыйнай судавытворчасці, судаводства і статусу суддзяў, Крымінальна-працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, а таксама Лясны кодэкс. Змяненні адбудуцца ў шэрагу законах, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя і экалагічнай жыццядзейнасцю, прымусовым лячэннем і медыка-сацыяльнай рэадаптацыяй, дзяржаўным прагназаваннем і праграмамі сацыяльна-эканамічнага развіцця.


Фота: БелТА

Акрамя таго, члены Савета Рэспублікі ратыфікавалі пагадненні паміж Беларуссю і Расіяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл абедзвюх краін, паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, зацвердзілі справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2022 год.

Разгледзелі парламентарыі і адзін з найбольш рэзанансных законапраектаў апошняга часу, які ўпершыню папоўніў заканадаўчую скарбніцу краіны. Праект Закона «Аб народным апалчэнні» прадставіў у Савеце Рэспублікі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар ГУЛЕВІЧ. Ëн адзначыў, што падрыхтоўка гэтага законапраекта ажыццяўлялася з мэтай стварэння прававых асноў добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча ў складзе атрадаў народнага апалчэння. «Пры распрацоўцы праекта Закона за аснову быў узяты сучасны вопыт стварэння добраахвотніціх фарміраванняў тэрытарыяльных абшчын Украіны ў 2022 годзе, — удакладніў начальнік Генштаба. — Падраздзяленні, якія разглядаюцца, ствараліся з ліку грамадзян, пераважна добраахвотнікаў (як правіла тых, якія не падлягаюць прызыву на ваенную службу па мабілізацыі), для вырашэння другасных задач у месцах, якія не прадугледжваюць дзеянні войскаў пад кіраўніцтвам органаў унутраных спраў або мясцовага кіравання. Такі ж падыход закладзены і ў распрацаваным законапраекце».

Фарміраванне народнага апалчэння будзе ажыццяўляцца на падставе Указа Прэзідэнта Беларусі. Атрады народнага апалчэння могуць стварацца ў гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх саветах адначасова з фарміраваннем у адміністрацыйным раёне тэрытарыяльных войскаў. Асноўнай задачай добраахвотнікаў, аб’яднаных у атрады народнага апалчэння, будзе з’яўляцца ў перыяд дзеяння ў краіне ваеннага становішча садзейнічанне органам унутраных спраў у абароне ўласнасці ад злачынных і супрацьпраўных замахаў на тэрыторыі, дзе яны жывуць. Таксама, па рашэнні мясцовых саветаў абароны, апошнія могуць прыцягвацца для вырашэння іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча. Падрыхтоўка атрадаў народнага апалчэння ў мірны час прадугледжана ў сістэме тэрытарыяльнай абароны пад кіраўніцтвам мясцовых органаў кіравання з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і мясцовых органаў ваеннага кіравання.

Прыняцце Закона «Аб народным апалчэнні» дазволіць вырашыць дзве ключавыя задачы: даць магчымасць грамадзянам, якія па пэўных прычынах не падлягаюць мабілізацыі, са зброяй у руках добраахвотна ўдзельнічаць у абароне краіны, а таксама стварыць дадатковыя ўмовы па аказанні дапамогі праваахоўным органам у выкананні імі сваіх паўнамоцтваў пры забеспячэнні ваеннага становішча ў сельсаветах, сельскіх населеных пунктах, раёнах, асобных гарадах. 

Як падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ, законапраект падрыхтаваны з улікам сучасных рэалій і неабходны для ўмацавання нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Ëн удакладніў, што праект Закона «Аб народным апалчэнні» некалькі разоў разглядаўся экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі. Сярод экпертаў у тым ліку былі прадстаўнікі мясцовых органаў улады. 

Яшчэ адзін законапраект, які хвалюе людзей на месцах, адобраны сенатарамі. Аб асноўных навацыях, якія закрануць заканадаўства па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл РУСЫ. Ëн заўважыў, што гэты дакумент чакаюць на месцах.

«Пашыраны правы мясцовых органаў улады, — звярнуў увагу сенатар. — У прыватнасці, дэпутаты будуць узгадняць прызначэнне кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і філіялаў, якія размешчаны на іх тэрыторыі, прымаць удзел у закрыцці або рэарганізацыі такі устаноў, як, напрыклад, школа і дзіцячы сад. Дэпутаты будуць мець на грамадскіх пачатках двух памочнікаў з адзіным узорам пасведчання. Асобны артыкул вызначае механізм рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў мясцовых органаў улады, якія будуць накіраваны на паляпшэнне жыццязабеспячэння населеных пунктаў. Напрыклад, гэта ўладкаванне дзіцячых, спартыўных пляцовак». 

Аб іншых законапраектах, якія былі разгледжаны падчас заключнага пасяджэння дзясятай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання, раскажам у адным з бліжэйшых выпускаў «Мясцовага самакіравання».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.