Вы тут

Гістарычны максімум прыёмнай кампаніі ў БДУ


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паспяхова выканаў набор на дзённую бюджэтную форму навучання. Аб гэтым заявіў яго рэктар Андрэй КАРОЛЬ. Агульны конкурс склаў 1,7 чалавека на месца пры плане прыёму 2114 чалавекі — 25 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя іспыты.


Як расказаў Андрэй Кароль, на дзённую бюджэтную форму навучання пададзена 3687 заяў на грамадзянскія спецыяльнасці. Без уступных іспытаў у БДУ будуць залічаны 325 абітурыентаў, што складае 15 % ад кантрольных лічбаў прыёму. Сярод тых, хто падаў дакументы, 79 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. Такі высокі працэнт, як растлумачыў рэктар, абумоўлены новымі правіламі прыёму, арыентаванымі на матываваную моладзь.

Па словах Андрэя Караля, сярод абітурыентаў БДУ вырас працэнт тых, хто скончыў сярэднюю школу з медалём або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломам з адзнакай. Іх колькасць склала 910 чалавек. Гэта 25 % ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы. Акрамя таго, 1530 чалавек або 42 % ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы, скончылі ліцэі і гімназіі.

«Вельмі радуе ўзровень падрыхтаванасці абітурыентаў, — падкрэсліў рэктар. — У гэтым годзе мы дасягнулі гістарычнага максімуму. У нас 80 % абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе, маюць сумарны бал вышэйшы за 300. Гэтая лічба на 13 працэнтных пунктаў перавышае леташні паказчык. Яшчэ адным фактам, які пацвярджае якасную і адказную падрыхтоўку абітурыентаў, з’яўляецца істотнае павелічэнне колькасці маладых людзей са стабальнымі вынікамі па ЦЭ і ЦТ. Сёлета ў БДУ пададзена 579 стабальных сертыфікатаў: самая вялікая колькасць па рускай мове (128) і матэматыцы (109).

Таксама Андрэй Кароль расказаў, на якія спецыяльнасці, дзе праводзяцца ўнутраныя іспыты, склаўся найбольш высокі конкурс. На «Графічны дызайн і мультымедыядызайн» — 14,8 чалавека на месца, «Дызайн касцюма і тэкстылю» — 5,2 чалавека на месца, «Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» — 8,2 чалавека на месца.

На завочнай бюджэтнай форме навучання конкурс склаў 1,7 чалавека на месца: на 150 месцаў пададзена 260 заяў.

На скарочаны тэрмін навучання дакументы прыняты ад 181 абітурыента пры плане прыёму 81. Конкурс — 2,2 чалавека на месца. 

На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні, найбольш высокі конкурс склаўся на спецыяльнасцях «Медыка-біялагічная справа» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) — 2,8 чалавека на месца; «Цеплаэнергетыка і цеплатэхніка» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) — 1,6 чалавека на месца; «Правазнаўства» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) — 2,6 чалавека на месца; «Кіраванне дакументамі» (на скарочаны тэрмін навучання для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) — 2,8 чалавека на месца.

Таксама Андрэй Кароль нагадаў, што прыём дакументаў на платную форму навучання ў БДУ працягнецца да 9 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.