Вы тут

Спаборніцтва — свята. Што думаюць чэмпіёны пра ІІ Гульні краін СНД


Гульні краін СНД задумваліся як спаборніцтвы для маладых спартсменаў, якія толькі робяць свае першыя крокі ў прафесійны спорт. І няхай на ІІ Гульнях краін СНД у  Беларусі выступаюць і дарослыя спартсмены, пераважная колькасць удзельнікаў — усё ж такі зусім маладыя людзі, пакуль незагартаваныя. Для многіх дамашнія Гульні — першы міжнародны старт, карысны і незабыўны вопыт. Магчыма, сёння яны не ўсведамляюць, што гэтыя спаборніцтвы значаць у іх кар'еры, але вопытныя спартсмены дакладна тое разумеюць. Сваімі думкамі падзяліліся чэмпіёны.


Фота: БелТА.

Алімпійскі чэмпіён 1992 года па веславанні на каноэ, а сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Масяйкоў падкрэсліў, што правядзенне ІІ Гульняў краін СНД — вельмі правільны крок. «Калі браць да ўвагі сучасныя падзеі ў спартыўным свеце, то мы пачынаем свой новы шлях, незалежны ад заходніх палітыкаў, ад заходніх спартсменаў. І калі ў іх згасае стаўленне і цікавасць да спорту, то ў нас гэта ўсё з году ў год расце.

У нашай краіне шмат спартыўных аб'ектаў, у нас вялікая ўвага аддаецца спорту, і правядзенне такіх спаборніцтваў — вельмі правільны крок. І я лічу вельмі правільным, што ўхіл быў зроблены менавіта на маладых спартсменаў, на тых, хто павінен набірацца досведу і ўдасканальваць сваё спартыўнае майстэрства. Упэўнены, што гэтае спартыўнае свята адбудзецца, і нашы аматары спорту ацэняць яго па заслугах», — сказаў ён. Назіраць за спаборніцтвамі Аляксандр Масяйкоў будзе на малой радзіме — у Магілёве: «Абавязкова пагляджу стральбу з лука і каратэ. Гандбол люблю, таму што сам крыху займаўся. Адзінаборствы буду глядзець. Таму, хто любіць спорт, любыя спаборніцтвы будуць цікавыя».

Пераможца Алімпійскіх гульняў 2000 года па лёгкай атлетыцы Яніна Правалінская-Карольчык адзначыла, што ёй будзе цікава паглядзець на маладое спартыўнае пакаленне: «Трэніроўкі для спартсмена, трэнера, для ўсёй каманды — руцінная праца. Спаборніцтвы — свята. Асабліва калі яны дома. Спадзяюся, нашы беларускія спартсмены не будуць моцна хвалявацца і адчуюць, што за імі стаіць краіна і каманда».

Шматразовы рэкардсмен свету па паралімпійскім плаванні, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы Аляксей Талай прызнаўся, што яго як бацьку чацвярых дзяцей і як спартсмена вельмі радуе, што ў Беларусі праходзяць буйныя спартыўныя форумы: «Тое, што сёння ўвага многіх краін прыкаваная да нашай краіны, вельмі пазітыўны і важны момант.
І гэтак жа сігнал усёй сусветнай супольнасці, што мы ў сілах праводзіць буйныя спартыўныя мерапрыемствы. І сігнал аб тым, што з правакацый, накіраваных супраць нашых алімпійцаў і паралімпійцаў, нічога не выйдзе. Спорт аб'ядноўвае сёння брацкія краіны.

І ў гэтым вялізны пазітыў у наш няпросты час. Мы кажам, што СНД, што мы ўсе — родныя людзі і па-ранейшаму ідзём разам».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.