Вы тут

Сергеенка: студэнты БДСГА выбралі важную і ганаровую прафесію


Звяртаючыся да студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падкрэсліў, што дзеці выбралі для сябе важную і ганаровую прафесію — забяспечваць харчовую бяспеку краіны. Пра гэта ён заявіў падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, перадае БелТА.


«Наведаўшы сёння навучальныя аўдыторыі, цэнтры, лабараторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, яшчэ раз пераканаўся ў тым, што нам, беларусам, ёсць чым і кім ганарыцца. Ваша навучальная ўстанова — унікальная ВНУ, навукова-адукацыйны, студэнцкі цэнтр, які сваімі каранямі сыходзіць у гісторыю стварэння Горыгарэцкай земляробчай школы. Праз 17 гадоў вы адзначыце два стагоддзі свайго развіцця, — сказаў ён. — Сёння БДСГА — гэта дзевяць факультэтаў, 44 кафедры, а самае галоўнае — людзі: 25 дактароў навук, 223 кандыдаты, шмат выкладчыкаў і тых людзей, якія прысвяцілі сябе акадэміі».

Асаблівыя словы падзякі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта выказаў прафесарска-выкладчыцкаму калектыву акадэміі. Звярнуўся ён і да студэнтаў-першакурснікаў. «Без малога тысяча чалавек сядзе ў аўдыторыі ўжо не як школьнікі, а як студэнты. Я б хацеў адзначыць, што вы выбралі важную і ганаровую для сябе прафесію — забяспечваць харчовую бяспеку, карміць свой народ, — сказаў ён. — З года ў год у дзяржаве прымаюцца меры, накіраваныя на павышэнне прэстыжу ўсіх спецыяльнасцяў у сферы сельскай гаспадаркі. Расце мэтавая падрыхтоўка, гэта відаць на прыкладзе вашай ВНУ. Актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Сёння мы бачым, што сельская гаспадарка ўжо не такая, як было 40 гадоў таму. У гэты ўрачысты дзень хацеў бы пажадаць усяму калектыву акадэміі заставацца той вядучай ВНУ краіны, якой вы з’яўляецеся сёння, працягваць лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, гадаваць і рыхтаваць годныя кадры, рэалізоўваць ініцыятывы».

Ігар Сергеенка падкрэсліў запатрабаванасць спецыялістаў, якіх рыхтуюць у сценах акадэміі. «Сёння я быў на лінейцы ў Аўсянкаўскай сярэдняй школе. У школе ёсць аграклас. Тут прасочваецца сувязь з ВНУ, якая рыхтуе спецыялістаў для дадзенай сферы. У нас больш за 400 такіх класаў па краіне, — адзначыў ён. — Зацікаўленасць у тым, куды пайсці вучыцца, фармуецца яшчэ ў школе. Акадэмія ў дадзеным выпадку — сапраўдная кузня кадраў для аграпрамысловага комплексу. Тут унікальныя традыцыі, магутны прафесарска-выкладчыцкі склад. Так, сёння трэба прыкласці больш намаганняў, каб падняць прэстыж прафесіі, каб будучыя спецыялісты з вялікай цікавасцю ішлі працаваць у сельскую гаспадарку. Гэта наша агульная задача — бацькоў, настаўнікаў, акадэміі, мясцовых органаў улады — фармаваць зачын».

Далучыўся да цёплых слоў віншаванняў рэктар акадэміі Віталь Веліканаў. «Без ведаў чалавек жыць не можа. Кожны чалавек павінен развівацца ўсё сваё жыццё. І сёння наша акадэмія адкрывае дзверы перад новым пакаленнем. Я хачу звярнуцца ў першую чаргу да першакурснікаў. Вы прыйшлі вучыцца ў найстарэйшую ВНУ нашай краіны. Вы зрабілі правільны выбар. Я ўпэўнены, вы ніколі пра яго не пашкадуеце, — сказаў ён. -У акадэміі кожны год абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. Як і сёння, мы традыцыйна адкрываем новыя аб’екты адукацыйнага, выхаваўчага, спартыўнага і іншых профіляў. У нас 16 навуковых школ, вельмі магутная база навукова-даследчага кірунку. Толькі летась нашай акадэміяй было абаронена 14 кандыдацкіх дысертацый і тры доктарскія».

Ён пажадаў усім прысутным моцнага здароўя і дабрабыту. Настаўнікам — дапытлівых вучняў. А першакурснікам — як мага хутчэй прайсці адаптацыю да новага месца і хутчэй уліцца ў вялікую і дружную акадэмічную сям’ю.

Адным са студэнтаў-першакурснікаў стаў Мікалай Краўцоў з Чавусаў. Ён абраў для сябе новую спецыяльнасць — тэхнічны сэрвіс у АПК. Малады чалавек падзяліўся, што будучую прафесію абраў тую, якая больш па душы. «Лінейка прайшла прыгожа і ўрачыста. Мне ўсё вельмі спадабалася, — падзяліўся ён. — У акадэміі ў мяне вучыўся стрыечны брат, ён ужо даўно выпусціўся. Пра новую спецыяльнасць мне распавялі, мне яна спадабалася. Пакуль планую, што пасля заканчэння ВНУ вярнуся дадому, дзе буду працаваць па абраным профілі на карысць людзей і краіны».

Удзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў у БДСГА, прысвечаных Дню ведаў, сталі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і раёна.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.