Вы тут

Дапамагчы падлетку прыняць сябе


Псіхічныя, фізічныя і сацыяльныя змены ў жыцці падлеткаў адбываюцца вельмі хутка і накладваюць адбітак на іх самаадчуванне і ўспрыманне свету. Падлеткаў часта хвалюе, як зразумець сябе і займець самаўпэўненасць, як рэагаваць на стрэсы, змагацца са страхамі, трывожнасцю, агрэсіяй, булінгам, суіцыдальнымі думкамі. І задача спецыялістаў — дапамагчы дзецям пераадолець гэтыя праблемы. Па даручэнні Мінадукацыі была створана рэспубліканская сетка крызісных цэнтраў, у склад якой увайшлі 127 педагогаў-псіхолагаў з усіх рэгіёнаў краіны. Іх задача — прафесійна рэагаваць на крызісныя з'явы на месцах. Што робіцца ў Беларусі, каб дапамагчы падрастаючаму пакаленню справіцца з падлеткавымі праблемамі, расказалі эксперты.


Шосты школьны дзень

Сёлета ў інструктыўна-метадычным лісце Мінадукацыі, прысвечаным арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў школе, выхаванню псіхалагічнай культуры вучняў адведзены цэлы раздзел. А пры планаванні мерапрыемстваў па дадзеным кірунку педагогам раяць абапірацца на змест адпаведнага раздзела праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і рабочай моладзі, расказала Наталля КАТОВІЧ, начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

— Адпаведныя мерапрыемствы маюць на мэце паспяховую адаптацыю навучэнцаў да ўмоў выхавання і навучання, якія мяняюцца, развіццё псіхалагічнай ўстойлівасці да негатыўнага ўздзеяння соцыуму, зніжэнне ўзроўню трывожнасці і агрэсіўнасці, прывіццё навыкаў канструктыўных паводзін і вырашэння канфліктных сітуацый, інфармаванне вучняў пра тэлефоны даверу і гарачыя лінія па аказанні псіхалагічнай дапамогі, выяўленне і папярэджанне суіцыдальных схільнасцяў падлеткаў, падтрымку і заахвочванне адораных вучняў да ўдзелу ў конкурсах, выставах, алімпіядах.

Мэта сёлетняга вучэбнага года — прыняць дзейсныя меры, каб забяспечыць стапрацэнтную занятасць школьнікаў у шосты школьны дзень і на канікулах. Гэта, напрыклад, спартыўна-масавая работа, якая праводзіцца ў шосты дзень тыдня і нароўні з урокамі фізкультуры і заняткамі ў спартыўных гуртках дапамагае ўмацоўванню фізічнага здароўя. А яшчэ садзейнічае ўсведамленню каштоўнасці здаровага ладу жыцця і фарміраванню станоўчай псіхаэмацыйнай абстаноўкі ў калектыве, пераканана спецыяліст:

— Пры арганізацыі работы педагогі могуць выкарыстоўваць дапаможнікі з грыфам «Рэкамендавана навукова-метадычным установам «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Усе праграмы факультатыўных заняткаў і ўсе дапаможнікі з грыфам адпрацаваны, прайшлі экспертызу і рэцэнзаванне.

Факультатыўныя заняткі маюць розную тэматыку і скіраваны, напрыклад, на фарміраванне здаровага ладу жыцця, уменне вучняў адмовіцца ад ужывання шкодных рэчываў, паказ турыстычнага патэнцыялу краіны, падрыхтоўку валанцёраў.

Не перажыванне, а дзеянне

У красавіку 2019-га быў створаны Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі, што аказваецца як на базе цэнтра, так і з выездам на месцы (ва ўстановы адукацыі). Сюды ўваходзяць метадычныя распрацоўкі, буклеты, практыкумы для псіхолагаў школьных устаноў, бацькоў і дзяцей у інтарэсах стварэння і падтрымлівання бяспечнага асяроддзя, расказаў Дзмітрый СЕННІКАЎ, педагог-псіхолаг аддзела псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі:

— Мы арганізоўваем семінары для рэгіянальных псіхолагаў па авалоданні навыкамі крызіснага ўмяшання, распрацоўваем навучальныя праграмы для педагогаў-псіхолагаў. З 2021 года да жніўня 2023-га цэнтрам у межах метадычна-навучальнай дзейнасці праведзена звыш 160 мерапрыемстваў, зафіксавана больш як 15 тысяч зваротаў па дапамогу.

Са снежня 2021 года дзейнічае анлайн-платформа www.talk2ok.by для аказання інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкі падлеткам і іх законным прадстаўнікам. Работа рэсурсу датычыцца непасрэднай псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях і суправаджэння ў посткрызісны перыяд ва ўстановах адукацыі. Кансультацыі аказваюцца пры асабістых сустрэчах ці анлайн (па тэлефонах 8-801-100-16-11 і +375 17 263 03 03, на сайце або праз Jіvo-чат. Займаюцца ў цэнтры і экспертнай падтрымкай у вядзенні пэўных выпадкаў (супервізіяй) для настаўнікаў, педагогаў-псіхолагаў, адміністрацыі ўстаноў адукацыі.

— Ва ўмовах зменлівага свету і пад уплывам шматлікіх фактараў маладыя людзі сутыкаюцца з негатыўнымі эмацыянальнымі станамі, якія могуць сур'ёзна падарваць іх псіхалагічны дабрабыт. Таму разуменне і падтрымка падлеткаў з'яўляюцца складнікам для стварэння іх станоўчага псіхалагічнага здароўя. Само па сабе яно не ўзнікае, а з'яўляецца вынікам навучання і выхавання. Дакладнага вызначэння тэрміна «псіхалагічнае здароўе» сёння няма, аднак вучоныя мяркуюць, што гэта дабрабыт асобы і яе здольнасць да адаптацыі, схільнасць да дзеяння, а не да перажывання. Сюды ж адносяцца добры настрой, прыняцце сябе, творчасць, адказнасць за свае ўчынкі, самастойнасць і іншае, — заўважыў Дзмітрый Сеннікаў. — Важна, каб дзеці навучыліся пазітыўна ацэньваць сябе і свае дасягненні, разумелі свае эмоцыі і эмоцыі іншых (каб была эмацыянальная стабільнасць), валодалі сацыяльнымі навыкамі, умелі кіраваць сваім часам.

Як пазнаёміцца  не на сайце?

У сталіцы на базе дзіцячых паліклінік працуе дзевяць цэнтраў, сяброўскіх да падлеткаў і моладзі, а ў Беларусі такіх цэнтраў 58. На прыём прыходзяць як дзеці, так і бацькі, а сярод частых пытанняў — выхаваўчыя, сцвярджае Таццяна МАКОЎСКАЯ, псіхолаг сяброўскага да падлеткаў цэнтра «Ветразь надзеі» пры 7-й гарадской дзіцячай паліклініцы:

— Прыходзяць да нас ужо з вынікам, а мы шукаем прычыны, якія каранямі, як правіла, сыходзяць у пачатковую школу (да ўзаемадзеяння бацькоў і дзіцяці). Мы працуем са школамі, ходзім на бацькоўскія сходы, у цэнтры працуюць таксама гінеколаг і валеолаг (займаецца комплексным вывучэннем індывідуальнага здароўя чалавека).

Школы зацікаўлены ў тым, каб прыводзіць дзяцей на лекцыі і групавыя заняткі і запрашаць спецыялістаў да сябе, пацвердзіла і Вольга ЗАКРУТА, акушэр-гінеколаг сяброўскага да падлеткаў цэнтра «Юнікс» пры 4-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклініцы.

— Цэнтр у нас ананімны, таму падлеткі з ахвотай прыходзяць на індывідуальныя кансультацыі, запісваюцца на іх у тым ліку праз чат і «Інстаграм». Калі мы бачым, што дзіцяці трэба зняць напружанне, то праз дзень-два яго прымаюць на масаж ці лячэбную фізкультуру рэабілітолаг або фізіятэрапеўт.

Важна, што з 14 гадоў падлетак можа звярнуцца да псіхолага без ведама дарослых і застацца ананімным. Пры гэтым атрыманыя ад спецыяліста веды трэба яшчэ навучыцца прымяняць на практыцы, каб яны не засталіся проста прыгожымі словамі. Таму задача кожнага цэнтра — не толькі кансультаванне, але і абмеркаванне пытанняў, педагагічная карэкцыя, абследаванне ва ўрачоў, лічаць эксперты.

Сярод задач цэнтра сяброўскага стаўлення да падлеткаў і моладзі «Ювентус» пры 17-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклініцы — прафілактыка неінфекцыйных захворванняў і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, ужывання алкаголю і наркотыкаў, падзялілася Інэса ПАЛАЗНІК, урач цэнтра па медыцынскай прафілактыцы захворванняў:

— Праблемы ў падлеткаў часта выклікаюць і разводы маці з бацькам, і стварэнне імі другіх шлюбаў. Як пабудаваць сям'ю, як пазнаёміцца не на сайце, а ў жыцці — сапраўдная праблема не толькі падлеткаў, але і іх бацькоў. Псіхагігіена палавога жыцця ў нас знаходзіцца на ўзроўні пятага класа, і задача цэнтра — забяспечыць падлетка інфармацыйна-метадычнымі дапаможнікамі і навыкамі ў гэтым плане.

Два-тры разы на год у цэнтры навучаюцца школьныя педагогі. Заняткі праходзяць з элементамі трэнінгу — не проста лекцыі, а дыялог з пытаннямі і адказамі. На працягу года цэнтр вядзе анлайн-анкетаванні, у якіх удзельнічае шмат падлеткаў. Працуюць і з падлеткамі-інвалідамі ад 14 гадоў.

У цэнтры «Ювентус» можна прайсці комплексную медыка-псіхасацыяльную рэабілітацыю падлеткаў груп рызыкі, у тым ліку тых, хто жыве з ВІЧ-інфекцыяй. Гэта праект 2023 года, у які ўваходзіць навучанне валанцёраў, роўных кансультантаў (навучаныя падлеткі ў сваім асяроддзі такім жа, як яны самі, могуць расказаць аб правілах культуры інтымных адносін).

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.