Вы тут

100-годдзе народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава адзначылі ў Доме літаратара


2 кастрычніка ў Доме літаратара адбыўся літаратурна-музычны вечар, прымеркаваны да 100-годдзя народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава.


Выступае прэм’ер-міністр Рэспублікі Дагестан Абдулмуслім Абдулмуслімаў

Мерапрыемства адкрыў прэм’ер-міністр Рэспублікі Дагестан Абдулмуслім Абдулмуслімаў, які ў сваім звароце да прысутных адзначыў агульныя культурныя каштоўнасці і погляды на развіццё духоўна-маральнага выхавання ў нашых рэспубліках, значэнне творчасці народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава.

Арганізатар паэтычнага свята старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо» Хізры Асадулаеў запрашаў на сцэну беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў, грамадскіх дзеячаў, артыстаў. Са сцэны гучалі вершы Расула Гамзатава на беларускай, рускай, аварскай мовах, песні на вершы класіка, артысты сваімі танцамі не пакінулі абыякавым ніводнага прысутнага ў зале.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч

— Расул Гамзатаў пакінуў нам вялікае завяшчанне. Калі «увесь свет звар’яцеў і думае толькі аб карысці, выгадзе», у гэтым свеце ёсць тая прастора, якая дарагая нам, якая павінна заставацца дарагой, роднай, блізкай для пакаленняў нашых дзяцей, нашых унукаў, для ўсіх наступных пакаленняў. Расул Гамзатаў не выпадкова так адчуваў Беларусь і разумеў Беларусь. Таму што ён убачыў Хатынь, і яму не трэба было тлумачыць, чаму ў нас ёсць такія помнікі, — падкрэсліў у сваім выступленні старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч.

Фальклорны гурт «Эдэльвейсы» прэзентаваў «Танец гаранак»

Міністр культуры Рэспублікі Дагестан Зарэма Бутаева ўручыла беларускім дзеячам літаратуры, культуры і мастацтва ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Дагестан за вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю і захаванне культурнай спадчыны народаў Рэспублікі Дагестан у Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжкультурных сувязяў, актыўную творчую і грамадскую дзейнасць.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, перакладчык Міхась Пазнякоў

Мерапрыемства завяршылася песняй Я. Фрэнкеля на вершы Р. Гамзатава «Жураўлі» ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Алега Сямёнава, якую зала слухала стоячы.
У вечары прынялі ўдзел: заслужаны дзеяч культуры Беларусі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, перакладчык Міхаіл Пазнякоў, паэт, перакладчык Анатоль Аўруцін, саліст народнага хору рускай песні ім. А.Нікіцінай Аляксандр Валодчанка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Васіль Астрамецкі, фальклорны гурт «Эдэльвейсы», танцавальны ансамбль «Сонечная Грузія», заслужаны артыст Беларусі Дзмітрый Сяргееў і іншыя.

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і вялікай літаратурнай прэміі Расіі, паэт, перакладчык Анатоль Аўруцін

Танцавальны ансамбль «Сонечная Грузія» з танцам «Лезгінка»

Кіраўнік Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч.

Міністр культуры Рэспублікі Дагестан Зарэма Бутаева падчас цырымоніі ўзнагароджання

У зале гучаць словы песні «Жураўлі»

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.