Вы тут

Міжнародныя стасункі і падарунак ад Прэзідэнта


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Сяргей Рачкоў у рамках 147-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Луандзе (Ангола) правёў каардынацыйную сустрэчу кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у МПС. Беларуская дэлегацыя выступае каардынатарам гэтай работы, бо наша краіна старшынствуе ў АДКБ. Сяргей Рачкоў расказаў аб рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Беларусі ў АДКБ. Сенатар акцэнтаваў увагу калег на комплексе мерапрыемстваў у рамках старшынства ў палітычнай, ваенна-палітычнай, інфармацыйнай і аналітычнай сферах, у сферы ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, крызіснага рэагавання, а таксама ў сферы супрацьдзеяння выклікам і пагрозам па прыярытэтных напрамках.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы № 14 г. Маладзечна Каліна Капуцкая сустрэлася са слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці. Тэма сустрэчы была вызначана як «Сучасныя тэндэнцыі развіцця адукацыі. Нацыянальная сістэма ацэнкі якасці адукацыі Рэспублікі Беларусь». Абмеркавалі Канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года, распрацаваную ў развіццё рашэнняў VІ Усебеларускага народнага сходу. Сенатар акцэнтавала ўвагу на асноўных прынцыпах дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, спынілася на найважнейшым складніку нацыянальнай сістэмы адукацыі — выхаваўчай рабоце. «Асноўныя кірункі развіцця сістэмы адукацыі ўключаюць у сябе ўдасканаленне адукацыйнага асяроддзя, змест адукацыі і навукова-метадычнага забеспячэння, а таксама падрыхтоўку і замацаванне запатрабаваных эканомікай спецыялістаў, — адзначыла Каліна Капуцкая. — У сувязі з гэтым у краіне актуалізаваны падыходы да выхавання, адукацыі, вызначаны пункты росту ў фарміраванні асобы навучэнца, яго ведаў і кампетэнцый».


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў перадаў мінчанцы Тамары Зенчанка падарунак ад Прэзідэнта. Пасля аднаго з асабістых прыёмаў сенатар наведаў 86-гадовую жыхарку сталіцы для больш падрабязнага вывучэння пытання, з якім звярнулася заяўніца. Падчас гутаркі гаворка зайшла не толькі пра жыллёвае пытанне, для разбіральніцтва па якім і выязджаў Дзмітрый Баскаў, але і пра зусім простыя рэчы, знаёмыя кожнаму беларусу. Тамара Іванаўна падзялілася сваёй марай: пакаштаваць бульбу з прэзідэнцкага агарода і нават вырасціць такую ж на сваім прысядзібным участку. Парламентарый расказаў аб гэтай размове кіраўніку дзяржавы — і два мяхі бульбы з пажаданнямі прыемнага апетыту і добрага ўраджаю былі перададзены Тамары Зенчанка.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава ў рамках адзінага дня інфармавання наведала Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. На сустрэчы з лідарамі студэнцкага савета, першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНТУ абмяркоўвалася тэма «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты». Сенатар закранула шырокі спектр пытанняў, звязаных з глабальнымі выклікамі і новымі рэаліямі сусветнага развіцця ў сацыяльнай сферы, напрамкамі развіцця сучаснай беларускай дзяржавы. Ірына Старавойтава расказала аб сістэме мер у нашай краіне па прадастаўленні сацыяльных гарантый грамадзянам. У ходзе сустрэчы студэнты задалі пытанні, якія датычацца сферы сямейнай палітыкі, удасканалення сістэмы адукацыі, валанцёрскага руху, значных сацыяльных праектаў.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.