Вы тут

Альманах аб’яднаў пісьменнікаў Гомельшчыны і Браншчыны


Пабачыў свет дадатак да альманаха «Літаратурная Гомельшчына» — зборнік прозы і паэзіі «Пад небам адзіным». Сваімі творчымі адкрыццямі дзеляцца пісьменнікі Гомельшчыны і Браншчыны.


Творы каля 70 літаратараў Беларусі і Расіі сабраны пад адной вокладкай. Падзею каменціруе вядомы паэт і празаік — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч:

— Далёка не ўпершыню беларускія і расійскія паэты і празаікі вядуць свой творчы рэй супольна. Наша аддзяленне на працягу многіх гадоў сябруе з творцамі Бранскай вобласці. Яны часта прыязджаюць да нас на літаратурныя святы. Мы ў сваю чаргу з вялікім задавальненнем прымаем іх запрашэнні. І вось — чарговы творчы праект. Гэтым разам мы паядналіся на старонках зборніка паэзіі і прозы «Пад небам адзіным». Кніга пабачыла свет у мазырскім выдавецтве «Калор». Яшчэ адно сведчанне, што кніжнае, літаратурна-мастацкае жыццё паўнакроўна развіваецца не толькі ў вялікіх гарадах. Зборнік —частка даўно, у 2007 годзе, заснаванай серыі «Літаратурная Гомельшчына».

Беларускую літаратуру ў кнізе «Пад небам адзіным» прадстаўляюць Алег Ананьеваў, Ганна Атрошчанка, Міхась Болсун, Генадзь Говар, Мікола Ждановіч, Ізяслаў Катляроў, Тамара Кручэнка, Уладзімір Гаўрыловіч, Валянціна Кадзетава і іншыя добра вядомыя літаратары.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.