Вы тут

У Магілёве прагучалі традыцыйныя пазыўныя «Залатога шлягера-2023»


Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2023» гасціць у Магілёве з аўторка, але афіцыйнае яго адкрыццё адбылося ўчора вечарам у Палацы культуры вобласці. Удзельнікаў і гасцей фестывалю вітаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. Ён нагадаў, што гісторыя фестывалю пачалася ў 1995 годзе пры падтрымцы Прэзідэнта.


—У гэтага культурнага мерапрыемства свая непаўторная творчая формула — лепшыя артысты, лепшыя песні і лепшыя гледачы, — падкрэсліў ён. — І гэтая формула дазваляе набыць поспех. Музыка, творчасць, любоў да сцэны аб’ядноўваць зорак беларускай эстрады з выканаўцамі іншых краін.

Анатоль Маркевіч пажадаў шчасця і дабрабыту ўсім, хто жыве гэтым фестывалем, і зачытаў віншавальныя словы Прэзідэнта. «... Сёння фестываль працягвае традыцыі лепшых узораў выканальніцкага майстэрства, уносіць значны ўклад у пашырэнне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, — гаворыцца ў ім. — Упэўнены, што сапраўднае свята мастацтва падорыць тысячам прыхільнікаў шмат цёплых музычных вечароў і цікавых сустрэч. Жадаю фестывалю творчага даўгалецця і яркіх уражанняў. Перакананы, што фестываль стане знакавай падзеяй на культурным небасхіле нашай краіны».

З афіцыйным адкрыццём фестывалю павіншаваў гледачоў і ўдзельнікаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён выказаў словы падзякі Прэзідэнту за падтрымку музычнага фестывалю і адзначыў, што за гады існавання «Залаты шлягер» стаў візітоўкай нашай краіны і ўвайшоў у склад Міжнароднай федэрацыі фестываляў.

На працягу двух гадзін зоркі беларускай, расійскай і італьянскай эстрады дарылі гледачам свае песні і любоў. У канцэрце прынялі ўдзел заслужаны «Беларускі дзяржаўны калектыў «Песняры», заслужаныя артысты Беларусі Алена Ланская, Жанет, арт-гурт «Беларусы», заслужаныя артысты Расіі Ірына Панароўская, Сяргей Белікаў, Міхаіл Мурамаў, Таццяна Іванова і гурт «Камбінацыя», Аляксандр Дабранраваў, вакальна-інструментальныя ансамблі «Лейся песня», «Сіняя птушка», італьянскія артысты Мікеле Пома, Антанела Бучы, Маўра Менгалі.

Наперадзе яшчэ шмат канцэртаў, творчых сустрэч, прэс-канферэнцый. Працягваецца традыцыя пасадкі зорнай алеі ў парку «Залатога шлягера» каля Палаца культуры вобласці. Удзельнікі музычнага форума таксама пакідаюць магіляўчанам свой творчы жывапісны аўтограф. Спевакі і музыканты пад кіраўніцтвам беларускага мастака і кераміста Анатоля Концуба ўжо стварылі некалькі дзесяткаў карцін. Мастак робіць для іх жывапісныя нарыхтоўкі, а яны дадаюць у іх апошнія штрыхі і пішуць свае прозвішчы. У калекцыі, якую прапануюць паглядзець гледачам перад канцэртамі, ёсць работы падпісаныя Крысцінай Арбакайтэ, Ігарам Нікалаевым, Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай, Бары Алібасавым, гуртамі «На-на», «Boney M».

У афішы «Залатога шлягера-23» шмат яшчэ па восеньскі яркіх і цудоўных канцэртаў на любы густ. Ужо адбыліся вечар джазавай музыкі і канцэрт з удзелам гасцей з Башкартастана і Італіі, пятнічны вечар абазначаны настальгічным сольнікам саліста папулярнага ў савецкі час гурту «Сіняя птушка» Аляксандра Драздова. У суботу і нядзелю запланаваныя канцэрты з удзелам зорак шансона, бардаўскай песні, нацыянальнага акадэмічнага аркестра імя І.Жыновіча, які выканае музычныя творы Аляксандра Зацэпіна, праграма «Дыскатэка СССР» з удзелам Кевіна Маккоя, Аляксандра Айвазава, гурта «Фактар-2».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.