Вы тут

Жыхары Лельчыцкага раёна атрымалі ў падарунак сучасны гарадскі стадыён


У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі жыхары Лельчыцкага раёна атрымалі ў падарунак сучасны гарадскі стадыён, паведамляе сайт Гомельскага аблвыканкама.


Адкрываючы абноўлены стадыён у Лельчыцах, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў падкрэсліў, што развіццё спорту — ключавая задача дзяржавы. «Здароўе нацыі — гэта клопат не толькі медыкаў, але і кожнага з нас, — працытаваў намеснік губернатара Прэзідэнта краіны. — Бо без фізічнай актыўнасці, заняткаў спортам не будзе здаровай нацыі».

Дзмітрый Алейнікаў дадаў, што кіраўніцтва вобласці надае вялікую ўвагу ўдасканаленню спартыўнай інфраструктуры. Летась увялі ў эксплуатацыю лядовую арэну ў Жлобіне і стадыён у Добрушы. Сёлета, напярэдадні II Гульняў краін СНД, абнавілі лядовы палац у Гомелі, у снежні плануецца адкрыць сучасны лядовы палац у Светлагорску. На завяршальнай стадыі будаўніцтва стадыёнаў у Нароўлі, Карме і Ельску.

Адкрыццё стадыёна прайшло маштабна — з віншаваннямі ад ганаровых гасцей, падарункамі, эстафетай і музычнымі нумарамі.

Пасля афіцыйнага адкрыцця пачаўся футбольны матч: ветэраны супраць юніёраў.

Фота Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.