Спатрэбіцца: бульба — 3-4 шт.; курыная грудка — 1 шт.; цыбуля — 1 шт., яйкі — 6 шт.; маласольны або марынаваны агурок — 2 шт.; цвёрды сыр — 200 г; французская гарчыца — 2 ст. л.; маянэз — 200 г; кунжут для ўпрыгожвання.
Перш чым прыступіць да зборкі салаты, трэба падрыхтаваць цыбулю.
Пачысціце 1 буйную цыбуліну. Нарэжце яе дробна. У 150 мл кіпеню дадайце 2 ст. л. цукру, 0,5 ч. л. солі і 4 ст. л. воцату. Заліце кіпенем і пакіньце марынавацца на 30 хвілін.
Загадзя адварыце бульбу і курыную грудку. Апошнюю нарэжце на кавалачкі, дадайце 1 ст. л. маянэзу ад агульнай колькасці.
Адварную бульбу надзярыце на тарцы, прысаліце. Выкладзеце на талерку і ўтрамбуйце лыжкай.
Зрабіце тонкую сетачку з маянэзу. Зверху — французская гарчыца.
Наступны пласт — грудка і марынаваная цыбуля. Злёгку ўтрамбуйце пласты.
Пакрыйце цыбулю зверху сетачкай з маянэзу. Наверх пакладзіце нарэзаны агурок.
Жаўткі натрыце на дробнай тарцы. Зрабіце маянэзную сетачку і прысыпце жаўтком. Зверху зноў дадайце маянэз.
Наступны пласт — надзёрты цвёрды сыр. Зноў маянэзная сетачка.
Апошні пласт — надзёртыя яечныя бялкі. Упрыгожце іх чорным кунжутам для эфектнай падачы.
Салаціку лепш пастаяць у халадзільніку не менш за гадзіну.
Спатрэбіцца: фарш мясны — 700 г; шампіньёны — 400 г; цыбуля — 1 шт.; бульба — 3 шт.; сыр — 100 г; маянэз; спецыі і соль — на смак.
Звычайныя катлеты падаваць да святочнага навагодняга стала проста... непрыстойна! Але варта разнастаіць іх некалькімі інгрэдыентамі — і яны будуць глядзецца не горш за любую іншую святочную мясную страву.
Для пачатку нам патрэбен мясны фарш. Прыгатуем яго як для самых звычайных катлет. Мяса прапусцім праз мясарубку з рэпчатай цыбуляй, пасолім і паперчым на смак. Падзелім прыгатаваны фарш на чатыры часткі. Фарміруем такія вялікія аладкі і выкладваем іх на бляху, засланую паперай для выпечкі.
Падрыхтуем грыбы. Пачысцім і парэжам. Абсмажваем грыбы і выкладваем іх на фарш.
Бульбу абіраем і надзіраем на буйнай тарцы. Выкладваем яе на грыбы і трохі солім. Далей робім сетачку з маянэзу.
Надзіраем сыр. Шчодра пасыпаем нашы катлеты сырам. Ставім у духоўку на 30 хвілін, выпякаем пры тэмпературы 180 градусаў.
Выглядае эфектна, рыхтуецца за пару хвілін, падабаецца ўсім і ніколі не застаецца без увагі. Такі дэсерт — ідэальны фінал для вялікага застолля.
Спатрэбіцца: мандарыны (клеменціны) — 400 г (5 шт.), шакалад чорны — 50 г, шакалад белы — 50 г, какосавая стружка — 5 г, фісташкі — 35 г (ачышчаныя — 20 г). Пры неабходнасці масла — 0,25 ч. л.
Мандарыны лепш за ўсё браць салодкія ці кісла-салодкія. Шакалад падыдзе любы, які падабаецца. Упрыгожванне-абсыпку шакаладу можна наогул прапусціць або выкарыстоўваць любыя арэхі, какосавую стружку, буйную марскую соль, кавалачкі сухафруктаў.
Ачысціце арэхі і адвольна насячыце нажом. Хай будуць кавалачкі і буйнейшыя, і драбнейшыя. Так з выгляду атрымаецца нават цікавей. Мандарыны акуратна абярыце ад лупіны і белых злучальных валокнаў. Буйныя разбярыце на асобныя долькі, а дробныя можна пакінуць у выглядзе лустачак з дзвюх злучаных долек.
Імкніцеся не пашкодзіць абалонку долек, паколькі на пашкоджаныя будзе дрэнна класціся шакалад і яны хутчэй страцяць свежы выгляд.
Разламайце шакалад на дробныя кавалачкі і растапіце ў мікрахвалевай печы або на вадзяной лазні.
Памятайце простае правіла абыходжання з шакаладам — ніякай вады! Сухая ёмістасць для растоплівання, сухая лыжка для памешвання. Калі для растоплівання змяшчаеце ёмістасць з шакаладам у ваду — яе кіпенне павінна быць слабым, каб пырскі не трапілі ў ёмістасць з шакаладам.
Калі растоплены шакалад гусцейшы, чым хацелася б (гэтым часам грашыць белы шакалад), развесці яго можна, дадаўшы трохі (літаральна па 0,25 ч. л.) масла. Даданне масла зробіць шакалад больш вадкім і гладкім, што дазволіць пакрываць садавіну больш тонкім пластом, але і застываць ён будзе крыху даўжэй.
Абмакніце падрыхтаваныя долькі мандарынаў у растоплены шакалад, так, каб ён пакрыў іх прыкладна да паловы. Страсіце лішкі шакаладу назад у ёмістасць. Выкладзіце кавалачкі мандарынаў на ліст пергаментнай паперы. Адпраўце дэсерт у халадзільнік прыкладна на 10-15 хвілін, каб шакалад застыў. А калі трэба яшчэ хутчэй — літаральна на некалькі хвілін у маразільную камеру. Як толькі шакалад застыне — дэсерт можна падаваць на стол.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.