Прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ёй пісьменнік прадставіў гледачам 4 кнігі з цыкла аўтабіяграфічных раманаў «Цяжкія дарогі жыцця». Адмысловая ўвага надавалася двум апошнім тамам, у якія ўвайшлі ўспаміны з 1940-х гадоў па 1990 гады. Таксама аўтар прыадкрыў заслону таямніцы і падзяліўся тым, пра што будзе наступная кніга, якая выйдзе ўжо сёлета.
— У ёй я пішу пра перыяд развалу Савецкага Саюза: цяжкі час, бяднейшы стан краіны, развал эканомікі, людзі на вуліцах абураюцца, патрабуючы заробку і працы, заводы стаяць... Тады мы і пазнаёміліся з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Я на той момант не верыў, што малады хлопец з вёскі зможа дапамагчы беларусам. Я памыліўся. З яго энергіяй і выключным талентам удалося гэта зрабіць. І я буду пра гэта пісаць.
На мерапрыемстве кожны жадаючы мог азнаёміцца з тэматычнай выставай, у якой былі сабраны матэрыялы з фондаў бібліятэкі аб жыццёвым і творчым шляху Мікалая Чаргінца, таксама там былі рэдкія экземпляры кніг з асабістага архіва аўтара.
Лізавета ГОЛАД
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».