Вы тут

Зрабіце свой выбар самі


Быць дарослым значыць адказваць за свае ўчынкі і за свой выбар. Гэта датычыцца і чалавека, і цэлай нацыі. За 30 гадоў самастойнага падарожжа па гепалітычным акіяне мы спачатку ад’еліся каўбасы. Потым розных іншых прысмакаў. Але ж для беларусаў, у цэлым, важна не толькі, каб на стале было не пуста. Нам патрэбна духоўная ежа, сэнсы. А самы вялікі сэнс для дарослай нацыі — гэта Незалежнасць і захаванне сябе ў гісторыі. Сярод іншых умоў гэтага сэнсу, такіх як моцная дэмаграфія і нацыянальная годнасць, вялікую ролю адыгрывае палітычная стабільнасць. Добра, калі за ўсё і ўсіх адказвае адзін чалавек. Як бацька ў сям’і. Ён і хату зладзіў і побыт наладзіў. Але ж бацька жадае, кааб і яго дзеці калі пасталелі і самі пачалі дбайна і рупліва ладзіць гаспадарку.


Што ўтойваць, шмат разоў нядаўна гучаў такі пасыл: беларусы, маўляў, дарослыя. Таму і патрабуюць перамен. Прабачце, але тое нагадвала псіхалагічны ўзрост падлеткаў. Дзяржава, нібы бацькі, павінна ўсё, а я нічога. Я толькі буду дыктаваць свае ўмовы без усялякай павагі да бацькоў (да дзяржавы). Зразумела, сярод дзесяці мільёнаў — розныя людзі. Але такі настрой у пэўны момант пераважаў у грамадстве... А зараз — калі ласка. Палітычны апгрэйд, вырашай свой лёс сам. Кожны павінен зразумець: у тым ліку ад яго выбару залежыць зараз лёс мільёнаў суайчыннікаў, а ў далейшым — будучыня нашай краіны і нацыі.

Так, зараз якраз той самы момант ісціны, усе ж разумеюць — палітычныя змены. І кожны, хто меў сілы і жаданне, мог паспрабаць сябе зарэгістраваць у якасці кандыдата ў дэпутаты. Але ж гэта перш за ўсё не статус — гэта адказнасць. У парламентарыяў: адна — законы, і не толькі тыя, што будуць паляпшаць наша з вамі жыццё, але, найперш, тыя навэлы, што змогуць зберагчы нашу краіну ад розных выклікаў геапалітычнага і нават ментальнага кшталту.

Мясцовых дэпутатаў таксама чакае вельмі адказная і напружаная праца, дарэчы, на грамадскіх пачатках. Там трэба не толькі мандаты трымаць у руках, там трэба трымаць руку на пульсе жыцця грамадства. Чым жыве звычайны чалавек? Што турбуе насельніцтва тваёй акругі? Нездарма ж кіраўнік краіны неаднаразова засяроджвае на гэтым увагу, патрабуе рэальную карціну пра стан спраў на месцах, каб прымаць правільныя рашэнні.
Правільнае рашэнне павінен прыняць і кожны з нас. Нам спрабуюць перашкодзіць гэта зрабіць. Зноў у ход ідуць сучасныя тэхналогіі. І, у цэлым — супраць адзінага дня галасавання, які заклікаюць байкатаваць, і супраць кандыдатаў, асабліва самых яркіх, распаўсюджваючы пра іх фэйкавы «кампрамат». Так званыя збеглыя заявілі: у выбарах мы не ўдзельнічаем. Яно і зразумела: у Беларусі не назбіраецца столькі прыхільнікаў у дэскрыдытаваных сіл на данатах заходніх разведак. Зрэшты, як гэта не ўдзельнічаюць? Сарваць выбары, накласці паклёп на кадыдатаў, удзельнікаў выбарчых камісій і нават актыўных выбаршчыкаў — вось у чым іх «удзел». Мэта адна — падняць вэрхал у роднай хаце...

Бяспека, у тым ліку інфармацыйная, — справа спецыяльных службаў і ведамстваў. А справа кожнага з нас — зрабіць свой выбар. Калі мы неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, сваіх дзяцей, калі нам не ўсё роўна — трэба абавязкова прыйсці на выбары. Мы ж — дарослыя, мы павінны браць на сябе за гэта адказнасць. 

А вось за каго галасаваць... Кожны выбірае сам. Зыходзячы з уласнага вопыту і нават «голасу сэрца». Але ёсць і агульны так званы лайфхак. Арыентавацца патрэбна не на інтрыгі штучнага інтэлекту, не на тэхналогіі маніпулявання, патрэбна арыентавацца на тое, што ўбачыў на свае вочы, пачуў на свае вушы. Што прапануе кандыдат, як ён размаўляе з людзьмі. Трэба ацаніць, што ў багажы, ці змог рэалізавацца на сваім прафесійным полі і чаму ён ідзе ў дэпутаты. Няблага пачытаць яго праграму. А лепш за ўсё прыйсці на сустрэчу (цяпер якраз у разгары агітацыйны перыяд). Каб зразумець, ці пойдзеце вы ў адным напрамку.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.