Здзіўленне. Жах. Боль. Вера. Надзея на жыццё. Паступовы росквіт. Гэтыя словы апісваюць чарнобыльскі шлях Беларусі. Не, не той, па якім ішлі і намагаліся ўсіх павесці апаненты беларускага народа. Гэта той шлях, які прайшла наша краіна. Ад таго выбуху, калі сэрца значнай часткі нашай краіны спынілася.
У гімне роднаму краю класік узрушаецца: «Вясна, вясна! Не для мяне ты! Не я табою абагрэты...» Было такое на Беларусі. Цяпер вясна для нас. Але каб зразумець, каб адчуць тую вясну, мала быць з адкрытым сэрцам — яшчэ трэба працаваць розумам. На жаль, у шэрагу выпадкаў цяпер светапогляд звузіўся да пяці-сямі цаляў...
Люблю вучыцца. Апантана паглынаць веды — гэта як у спякоту прыкласціся да кубка з халоднай вадой — не адарвацца. Павага і прага да навукі — ад маці і, мабыць, ад беларускага характару. Само паветра нашай краіны спрыяе набыццю ведаў.
Шлях да сябе заўжды ляжыць праз дзяцінства. Свету былі адкрыты не толькі вочы, але і сэрца. А розум глытаў веды, нібы ў спякоту сёрбаў смачную ваду з далоні. За гады чалавек назапашвае шмат чаго. Жыллё, транспарт, хваробы, сяброў і несяброў, званні, граматы ды рэгаліі, а яшчэ брыдкія рысы характару. Так і з народам. Сталее і чарсцвее... Няўжо?
Лес прачынаецца. Расплюшчвае вочы ад зімняга сну, калі быў час цішыні — ні гуку. А цяпер шуміць, турбуецца, нават, здаецца, злуюцца тыя вечназялёныя шаты. Хопіць траскучых маразоў ды нялітасцівых завей. Але той гоман не толькі з-за спрэчак зімы з вясной.
Зараз той самы момант ісціны, усе ж разумеюць — палітычныя змены.Гэта датычыцца і чалавека, і цэлай нацыі. За 30 гадоў самастойнага падарожжа па гепалітычным акіяне мы спачатку ад’еліся каўбасы. Потым розных іншых прысмакаў. Але ж для беларусаў, у цэлым, важна не толькі, каб на стале было не пуста.
Памятаеце, як вобразна адзін беларускі паэт апісаў трагедыю нашага народа ў сваім «Рэквіеме...»? «Ізноў пра вайну? — спытаецца чытач. — Навошта? Колькі ж можна ўжо?» І сапраўды, для міралюбівага беларускага характару прыкрая і агідная ўся гэта ваеншчына. Нам, як і нашым продкам, больш даспадобы палеткі засяваць збожжам, душы і розум дзяцей — разумным, добрым, вечным...
У свеце кажуць: нішто так не аб’ядноўвае, як дружба супраць агульнага ворага. Мо яно і так. Але гэта не пра нас, не пра беларусаў. Мы ўвогуле за паразуменне і паважлівыя адносіны адзін да аднаго, так было спрадвеку. Але з часам лавачкі ля вясковых хат і гарадскіх дамоў апусцелі, і хаты сталі больш дыхтоўнымі, агароджы вышэйшымі.
Завеі. Сцюжа. Мароз. Студзень. Сапраўдны, як яму і належыць быць. За акном цягніка зімовы лес. А мчым наперад. У цёплым і ўтульным салоне. Кожны са сваімі думкамі, мэтамі і марамі. Разам і наперад. Цягне лакаматыў, не зважае на сцюжу і завею...
Кажуць, што калі хочаш змяніць свет, то пачні з сябе. Беларусы не імкнуцца мяняць цэлы свет, хоць лідар другой эканомікі свету напрыканцы мінулага года выказаўся на гэты конт дакладна — маўляў, Кітай і Беларусь адказныя за новае ўладкаванне свету. Але ж мы пачнём з сябе. З якаснага абнаўлення.
Некалі пачуў вельмі цёплы выраз, здаецца, на беларускім радыё — «свята кожны дзень». А ці не так? Усміхнуўся сонейку альбо птушцы за акном, якая туліцца ў сцюжу бліжэй да чалавечага жытла, — і вось яна радасць.
Ёсць вельмі трапны выраз: «не колькасцю, а ўменнем». І насамрэч у развіцці кожнага прадпрыемства, кожнай галіны, кожнай краіны ёсць свой шлях, канцэпцыя. Самая блізкая з магчымых, самая прыдатная з абраных.