Вы тут

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў ушанавалі памяць сваіх калег, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку


Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня беларускай міліцыі, традыцыйна пачынаюцца з рытуалу ўскладання вянкоў і кветак да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войск, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. У цырымоніі прыняў удзел міністр унутраных спраў, вышэйшы афіцэрскі састаў МУС, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войск, курсанты, ліцэісты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Галоўнымі героямі мерапрыемства сталі родныя і блізкія тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля абароны іншых.


Менавіта да іх і звярнуўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў: «Нізкі паклон вам за цярпенне, памяць, і, ведайце, што органы ўнутраных спраў заўсёды разам з вамі. А нашы калегі, якія загінулі, выконваючы службовыя абавязкі, абараняючы іншых грамадзян, заўсёды з намі ў адным страі». Міністр падкрэсліў, што, калі ў сваякоў загінулых узнікаюць пэўныя пытанні, у ведамстве заўсёды гатовы аказаць дапамогу.

Асобныя словы ўдзячнасці — за выхаванне моладзі, за тое, што заўсёды ў адным страі з дзеючымі міліцыянерамі, — Іван Кубракоў адрасаваў ветэранам органаў унутраных спраў. «І пакуль да гэтага помніка, магіл загінулых супрацоўнікаў будзе прыходзіць наша моладзь, перамагчы беларускую міліцыю будзе немагчыма, — падкрэсліў ён. — Захоўвайце памяць і памятайце нашых сяброў».

Кіраўнік міліцэйскага ведамства нагадаў, што Беларусь сёлета адзначае 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Я не магу не ўспомніць подзвіг нашых калег падчас Вялікай Айчыннай вайны, а менавіта батальён пад кіраўніцтвам капітана Уладзімірава, — удакладніў ён. — Як тады, 80 гадоў таму, так і сёння супрацоўнікі міліцыі аддаюць усё самае дарагое, у тым ліку і жыцці, калі спатрэбіцца, для таго, каб абараніць іншых людзей».

Вераніка КАНЮТА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Загаловак у газеце: У адным страі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.