Вы тут

У панядзелак на «Беларусь 3» пакажуць фільм «Суета сует» Алы Сурыкавай


У панядзелак, 11 сакавіка, на сацыякультурным тэлеканале пакажуць лірычную камедыю «Суета сует» рэжысёра Алы Сурыкавай. Фільм, зняты 45 гадоў таму, на першы погляд можа здацца простым і часам нават банальным. Але ў савецкім кіно многае заўсёды не на паверхні. Ды і не проста так кінастужку ў свой час паглядзелі больш за 25 мільёнаў гледачоў і ўзнагародзілі прызам «За найлепшую рэжысуру».


Па-першае, паглядзець яе варта з-за акцёрскага складу. Там зняліся Леанід Кураўлёў, Галіна Польскіх, Фрунзік Мкртчан, Ганна Варпахоўская, Леанід Харытонаў і іншыя выдатныя артысты. Па-другое, лепш вучыцца, назіраючы за некаторымі сітуацыямі, чым рэальна быць на месцы галоўных дзеючых асоб. І ў гэтай карціне якраз і можна знайсці вельмі шмат тых пасылаў, якія вечныя як само жыццё. Што пары ствараюць часам абсалютна супрацьлеглыя людзі, што не варта адразу разыходзіцца, нават калі здаецца зямля сыходзіць з-пад ног і, у рэшце рэшт, што ніхто з нас ні ад чаго не застрахаваны. Але галоўнае, што наша шчасце залежыць толькі ад нас саміх.

Для рэжысёра Алы Сурыкавай гэты фільм стаў першай сур’ёзнай работай у вялікім кіно. Пасля ўжо з’явяцца яе «Шчыра Ваш...», «Шукайце жанчыну», «Чалавек з бульвара Капуцынаў» і іншыя фільмы. Сцэнарый да кінастужкі «Суета сует» быў напісаны Эмілем Брагінскім, пастаянным суаўтарам Эльдара Разанава. І ўвасобіць яшчэ адну гісторыю на вялікім экране рэжысёру запрапанаваў яе педагог, Георгій Данелія. Стваральнікі вырашылі, што будучая кінагісторыя павінна быць добрай, крыху смешнай, часам сумнай і, што асабліва важна, праўдзівай.

Трэба адзначыць, што задума сцэнарыя ў яго аўтара з’явілася ў жыццёвых абставінах, і пазней ён распавядаў: «Аднойчы я прысутнічаў на адной вясельнай цырымоніі... Я падумаў: а што, калі распавесці пра жанчыну, якая тысячу разоў на год гаворыць адны і тыя ж фразы: «Дарагія маладыя! Сёння ў вас самы шчаслівы дзень... І гераіня сцэнарыя, якая гадамі спраўлялася выдатна са сваёй роллю, раптам апынулася ў сітуацыі, да якой была не падрыхтавана...»

Выканаўцамі галоўных роляў спачатку хацелі зрабіць Людмілу Гурчанку і Алега Басілашвілі, але на пробах Ала Сурыкава спасавала перад вядомымі артыстамі, бо ў яе было адчуванне, быццам дзве зоркі праводзілі пробы для рэжысёра, а не наадварот, і «ўсведамляла, што для першай сур’ёзнай работы мне патрэбны не зоркі, а акцёры, з якімі я магла б быць на сяброўскай назе». І даволі хутка вырашылі, што вобраз Марыны Пятроўны ўвасобіць Галіна Польскіх, а вось падабраць ёй годнага партнёра аказалася не так проста. Бо спачатку і Брагінскі не адобрыў кандыдатуру армянскага акцёра Мкртчана на галоўную ролю, маўляў, вельмі выразныя знешнасць і акцэнт. Але артыст усё ж змог на пробах зачараваць усіх. І яго кандыдатуру зацвердзілі. Пасля здымак рэжысёр дзялілася: «Фрунзік увогуле не любіў дублі. Але была адна сцэна, дзе яго герой сустракае сваю каханую і павінен яе пацалаваць. І тут ён просіць дубль за дублем. Давялося мне ратаваць сям’ю, я сказала: «Фрунзік, усё добра, усё знята. Ані (Ганна Варпахоўская. — Аўт.) трэба вяртацца да мужа. Калі яна прыйдзе з зацалаванымі вуснамі, ён можа ёй не дараваць»…

Здымкі праходзілі ў Вялікім Ноўгарадзе і ў Маскве. Удзельнікі кінавытворчага працэсу адзначалі, што ўсё адбывалася ў спакойнай атмасферы, што, вядома, вялікая заслуга і Алы Сурыкавай. Рэжысёр, здымаючы лёгкія фільмы, умела пераносіць гэтую нязмушанасць і ў працу. Таму абавязкова паглядзіце на «Беларусь 3» у панядзелак, што атрымалася.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.