Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік міліцэйскага ведамства адзначыў, што Канстытуцыя — галоўны Закон краіны. «Дзякуючы гэтаму дакументу наша Беларусь развіваецца і рухаецца наперад, — падкрэсліў ён. — Упэўнены, калі мы будзем выконваць заканадаўства, у нас усё атрымаецца. Віншую са святам, жадаю вам здароўя, поспехаў, удачы, а нашай любімай Радзіме — росквіту».
Міністр унутраных спраў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды вартавым парадку. Таксама з рук Івана Кубракова першыя пашпарты грамадзяніна Беларусі атрымалі навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, дзеці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў з розных рэгіёнаў краіны.
Сапраўднымі героямі дня сталі юныя беларусы, якія аказалі дапамогу міліцыянерам у раскрыцці злачынстваў і спыненні правапарушэнняў. Напрыклад, дзесяцігадовая брастаўчанка Ганна Волкава, гуляючы ў двары, звярнула ўвагу на незнаёмца, які хаваў нешта ў траве. Дзяўчынка запомніла нумар аўтамабіля, на якім з’ехаў мужчына і падзялілася назіраннем з маці, якая адразу паведаміла ў міліцыю. Грамадзяніна затрымалі, а пасля прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за нарказлачынства.
Шасцікласніцы з Віцебска Анастасія Трус і Дана Пчалаводава знайшлі ў лесапаркавай зоне смартфон. Знаходку аднеслі бацькам, тыя перадалі яе ў міліцыю. Падчас вывучэння інфармацыі, якая змяшчаецца на прыладзе, аператыўнікі атрымалі звесткі аб супрацьпраўнай дзейнасці двух грамадзян. Тыя аказаліся датычнымі да распаўсюджвання псіхатропнага рэчыва альфа-PVP з дапамогай размяшчэння закладак на тэрыторыі горада.
Міністр падзякаваў бацькам за выхаванне дзяцей, а дзяўчынкам — за праяўленую смеласць і знаходлівасць, уручыў ім памятныя падарункі. Завяршылася свята яркія музычныя кампазіцыі ад ведамасных калектываў і выканаўцаў, а таксама пазнавальнай экскурсіяй па музеі МУС.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».