Вы тут

Творы студэнтаў БДУКМ прадэманстравалі ў галерэі «З’ява»


Экспазіцыя «Родныя крыніцы» — гэта 97 работ студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва факультэта мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Творы дэманструюцца ў галерэі «З’ява» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева.


Анастасія Люцько са сваімі навучэнцамі.

На працягу многіх гадоў аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці бібліятэкі паспяхова супрацоўнічае з творчымі ўстановамі адукацыі нашай краіны. Выдатна, што ў спісе сяброўскага супрацоўніцтва значыцца цяпер і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Майстар вытворчага навучання, магістр мастацтвазнаўства, выкладчык кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва факультэта мастацкай культуры дадзенай вышэйшай навучальнай установы Наталля Лінькова прывезла выстаўку ў Барысаў. 

Напаўненне «Родных крыніц» простае і ў той жа час зразумелае кожнаму, хто быў і застаецца звязаны з гэтай ВНУ, хто сочыць за творчымі поспехамі яе педагогаў і выпускнікоў, хто блізкі да гістарычнай памяці ў прасторы мастацтва. 

Між іншым, кожны выпускнік і педагог выйшаў са студэнцкага асяроддзя, дзе адораныя ўмела ўзрошчваюцца мэтрамі і становяцца талентамі. Сёння творы маладых талентаў — студэнтаў кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, а таксама кітайскіх студэнтаў і магістрантаў — экспануюцца ў выставачнай прасторы бібліятэкі Каладзеева. Іх можа паглядзець і ацаніць любы ахвотны індывідуальна і ў складзе групы. Канцэпцыю выстаўкі адлюстроўвае прыярытэтны напрамак развіцця кафедры, а менавіта сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі на аснове традыцый народнай творчасці. У экспазіцыі вы ўбачыце розныя віды тэхнік ДПМ — ткацтва, кераміку, батык, вышыўку, габелен, роспіс па тканіне, разьбу па дрэве, аплікацыю саломкай, саломапляценне і іншыя. 

Падчас адкрыцця праекта ў галерэі «З’ява» сабраліся прадстаўнікі ўніверсітэта, педагогі і навучэнцы дзіцячай мастацкай школы імя А. А. Анікейчыка г. Барысава, супрацоўнікі і чытачы цэнтральнай бібліятэкі. Мастацтвазнаўца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Анжэла Кудакова падзялілася ўспамінамі аб студэнцкіх гадах і магчымасцях, гэтага перыяду жыцця. Прадставіла Наталлю Лінькову — цудоўнага майстра і вопытнага выкладчыка ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Наталля Аляксандраўна расказала пра выстаўку, запрасіла будучых абітурыентаў на дзень адчыненых дзвярэй БДУКМ, прэзентавала буклеты з інфармацыяй пра ўсе кафедры факультэтаў універсітэта. 

— У мінулым годзе кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва факультэта мастацкай культуры адзначыла 30-годдзе. У нас вучацца студэнты па спецыяльнасцях «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Рэстаўрацыя вырабаў» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Этнадызайн і народныя рамёствы». Большая частка прадстаўленых на выстаўцы работ — дыпломныя і курсавыя работы, навучальныя работы (керамічныя талеркі) студэнтаў першага курса, — дадала яна і падзякавала калектыву бібліятэкі. 

Наталля Лінькова ўручыла бібліятэцы і мастацкай школе падарункі — дэкаратыўныя пано. Яны ўпрыгожаць памяшканні ўстаноў. 
Кампетэнтнае меркаванне аб выстаўцы і пераемнасці традыцый творчых навучальных устаноў выказаў дырэктар дзіцячай мастацкай школы імя А. А. Анікейчыка г. Барысава Сцяпан Клімчук: 

— Стала традыцыяй прадстаўляць творчыя навучальныя ўстановы ў галерэях бібліятэкі Барысава. У нашай школе працуе шмат выпускнікоў універсітэта культуры і мастацтваў. Яны — нашы вядучыя спецыялісты, як і ў іншых, падобных нашай навучальнай установе, школах і студыях. Гэтая плеяда прафесіяналаў у трэндзе. Дзякуючы прафарыентацыйнай рабоце навучэнцы знаёмяцца з профілямі творчых ВНУ, а сёння з вялікай цікавасцю прыйшлі на адкрыццё «Родных крыніц». 

Слова мела і выкладчык дзіцячай мастацкай школы імя А. А. Анікейчыка г. Барысава Анастасія Люцько. Яна звярнула ўвагу будучых абітурыентаў на папулярнасць мастацкіх праектаў студэнтаў і майстроў БДУКМ у Беларусі і за яе межамі. 

Свята адкрыцця выстаўкі ўпрыгожылі душэўныя кампазіцыі ў выкананні музыкантаў Старабарысаўскай дзіцячай школы мастацтваў. 

Спадзяёмся, што супрацоўніцтва бібліятэкі Каладзе¬ева і ўніверсітэта культуры і мастацтваў атрымае працяг у іншых праектах. 

Алена БРЫЦКАЯ 

Фота Элы ГАЛЬКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.