Вы тут

Алею памяці заклалі ў Гомельскім раёне


У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Алею Памяці з 80 клёнаў высадзілі ў пасёлку Чонкі Гомельскага раёна.


Акцыю прымеркавалі да правядзення раённага суботніка. Ініцыятарам стварэння памятнай алеі выступіў дэпутат Гомельскага абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, дырэктар Гомельскага доследнага лясгаса Ігар Дзягцярык.

Каб разам высадзіць клёны ў Чонках сабраліся старшыня Гомельскага райвыканкама Дзмітрый Козел, старшыня Гомельскага райсавета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, дэпутаты райсавета і Чонкаўскага сельсавета, а таксама супрацоўнікі Гомельскага доследнага лясгаса.

— Закладка алеі — гэта наша даніна памяці тым людзям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў старшыня Гомельскага райвыканкама Дзмітрый Козел.

Перад пасадкай дрэў удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць савецкіх воінаў і мірных жыхароў, чые жыцці забрала страшная фашысцкая навала. 

— У гэтыя дні смутку мы ўсё спачуваем сем’ям ахвяр страшнай трагедыі, якая адбылася ў Расійскай Федэрацыі. Нашу акцыю мы хацелі б прысвяціць ў тым ліку і нявінным ахвярам тэракту ў Падмаскоўі, — падкрэсліла старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька.

Словы спачування прагучалі ў адрас загінуўшых ад рук тэрарыстаў у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе».

— Закладка алеі ў гонар 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта старт мерапрыемстваў у нашым раёне, прымеркаваных да памятнай даты. Сімвалічна, што дрэвы пасадзілі на тэрыторыі пасёлка, у якім жыве шмат моладзі, шматдзетных сем’яў. Так мы перадаем эстафету памяці аб трагічных падзеях ваеннай гісторыі нашай краіны маладым пакаленням, — падкрэсліла Вікторыя Ладуцька. — Сёння ў свеце падымае галаву фашызм, адбываюцца тэрарыстычныя акты, якія шакіруюць сваёй бесчалавечнасцю і жорсткасцю. Лічу, што мы ўсе ў сусветнай супольнасці, павінны згуртавацца, каб знішчыць зло. Мы, беларусы, нясем у сэрцы памяць аб тых жахах вайны, якія перажыў наш народ, і мы павінны зрабіць усё, каб нашыя дзеці жылі ў міры.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота рэдакцыі Гомельскай раённай газеты «Маяк»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.