Вы тут

Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» традыцыйна пройдзе 30 сакавіка


Сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» традыцыйна пройдзе 30 сакавіка. У гэты дзень з 20.30 да 21.30 у мностве гарадоў, у тым ліку ў нашай краіне, пагаснуць вулічная ілюмінацыя, падсветка помнікаў, гістарычных будынкаў, крам і іншых устаноў. Але адкуль з’явілася гэта мерапрыемства?


«Гадзіна Зямлі» — своеасаблівы заклік аб’яднацца ў барацьбе з экалагічнымі праблемамі, зразумець неабходнасць адказнага стаўлення да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, унесці свой уклад у дабрабыт планеты. У маштабнай акцыі ўдзельнічае звыш двух мільярдаў чалавек і тысячы прадпрыемстваў з амаль 200 краін. Беларусь далучылася да яе ў 2009 годзе адначасова з Расіяй. Мерапрыемства добраахвотнае, стаць удзельнікам яго можа кожны, неабходна толькі адключыць электрычнасць у доме ці кватэры на адну гадзіну.

Ініцыятарам першай акцыі быў Сусветны фонд дзікай прыроды Аўстраліі. Дваццаць гадоў таму яго прадстаўнікі звярнулі ўвагу на даследаванні навукоўцаў аб зменах клімату. Уявілі наступствы, устрывожыліся і, каб дапамагчы нашаму касмічнага дому, вырашылі прыцягнуць да праблемы як мага больш людзей. Сказаць проста, а зрабіць? Канцэпцыя распрацоўвалася амаль год. Дарэчы, назва акцыі спачатку была «Вялікая пстрычка», але пазней яе змянілі на «Гадзіну Зямлі», каб перанесці акцэнт з эканоміі электраэнергіі на праблемы ўсёй планеты.

Першае мерапрыемства адбылося 31 сакавіка 2007-га ў Сіднеі. Гэта дата лічыцца пунктам адліку выключнай папулярнасці акцыі, бо ўдзел у ёй узялі больш чым 2,2 мільёна чалавек і 2100 арганізацый! У наступным годзе да «Гадзіны Зямлі» далучыліся ўжо 35 краін і звыш 400 гарадоў.

У Беларусі куратарам «Гадзіны Зямлі» з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прычым мерапрыемства кожны год ладзіцца пад пэўным лозунгам. У 2023-м, напрыклад, было «Захавай прыгажосць!». Сапраўды, на нашай планеце столькі цудаў: смарагдавая зеляніна лясоў, крышталёвая чысціня рэк і азёр, багацце відаў флоры і фаўны…

Далучайцеся да «Гадзіны Зямлі» і іншых экалагічных акцый, спяшайцеся ўнесці свой уклад у агульную справу аховы прыроды. Захаваем яе для нашчадкаў.

Загаловак у газеце: У «Гадзіну Зямлі» — разам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.