Вы тут

Іван Кубракоў уручыў Баявы Сцяг «Беркуту»


Гісторыя падраздзялення бярэ пачатак у снежні 2022 года, калі на базе вайсковай часці 3214 быў створаны атрад спецыяльнага прызначэння «Беркут». Тыдзень таму ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ён атрымаў прыстаўку «асобны» з пераўтварэннем у воінскую часць.


У задачы атрада спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС уваходзіць барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі ў ходзе правядзення контртэрарыстычных аперацый, правядзенне мерапрыемстваў па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай граніцы, а таксама вызваленне заложнікаў, захопленых аб’ектаў, пошук і затрыманне ўзброеных злачынцаў.

Баявы Сцяг камандзіру вайсковай часці 5528 уручыў Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Кіраўнік міліцэйскага ведамства павіншаваў прысутных са знакавай падзеяй і адзначыў, што для адэкватнага рэагавання на выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспецы Міністэрствам унутраных спраў рэалізуецца шырокі комплекс мерапрыемстваў па павышэнні баявых магчымасцяў унутраных войскаў.

«Пачынаючы са снежня 2022 года, сфарміравана восем атрадаў спецыяльнага прызначэння і два добраахвотніцкія атрады з ліку ветэранаў спецназа, — канкрэтызаваў Іван Кубракоў. — Аднак для вырашэння задач па абароне дзяржавы або вядзенні контртэрарыстычных дзеянняў у прыграніччы неабходна прафесійнае і мабільнае падраздзяленне, аснашчанае адпаведным узбраеннем. Такім падраздзяленнем стаў «Беркут».

Даючы наказ байцам, міністр звярнуў увагу, што ім трэба будзе асвоіць і эфектыўна прымяняць новыя віды ўзбраення, вывучыць асновы аператыўна-вышуковай дзейнасці. «Упэўнены, вы паспяхова справіцеся з гэтымі задачамі, — заўважыў ён. — Жадаю не спыняцца на дасягнутым і рухацца толькі наперад!»

Ваеннаслужачыя атрымалі з рук міністра ўнутраных спраў заслужаныя ўзнагароды і пагоны чарговых воінскіх званняў, прысвоеных датэрмінова ў парадку заахвочвання.

Па завяршэнні ўрачыстасці кіраўнік ведамства, намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзіры часцей унутраных войскаў Мінскага гарнізона і асабовы склад «Беркута» ўсклалі вянок і кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.