Вы здесь

Мясніковіч здзейсніў рабочую паездку ў Савецкі раён Мінска


Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, здзейсніў рабочую паездку ў Савецкі раён Мінска. Падчас яе спікер наведаў навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», сустрэўся з рэктарамі ВНУ, кіраўнікамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Пасля гэтага адбыўся прыём грамадзян Савецкага раёна. Яны цікавіліся магчымасцю выплаты мінімальнай сацыяльнай стыпендыі ўсім студэнтам, правам прысваення вучоных званняў, будаўніцтвам студэнцкага кампуса.


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч ініцыяваў стварэнне інстытута дзяржаўных экспертаў у Беларусі, які даваў бы аб'ектыўную ацэнку навуковым і інавацыйным праектам, што прэтэндуюць на фінансавую падтрымку дзяржавы або рэальнай сферы эканомікі. У першую чаргу гаворка ідзе аб навуковых распрацоўках інавацыйнага характару, для рэалізацыі якіх прыцягваецца бюджэтнае фінансаванне або фінансаванне прадпрыемстваў.

Каб гэтыя праекты сапраўды працавалі, павінна быць вельмі сур'ёзная экспертыза. Яе трэба зрабіць больш жорсткай, асабліва для тых праектаў, якія рэалізуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. «Для гэтага трэба стварыць інстытут дзяржаўных экспертаў, — лічыць сенатар. — Магчыма, яны павінны зацвярджацца рашэннем кіраўніка дзяржавы. Калі эксперт ставіць свой подпіс, гэта будзе казаць пра тое, што канкрэтная навуковая тэматыка або інавацыйная распрацоўка з'яўляецца сапраўды новай не толькі для айчыннай эканомікі, але і на сусветным узроўні. У гэтым выпадку менш будзе дробных тэм і патэнтаў і навукова-тэхнічных справаздач, якія ляжаць на паліцы», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, прамысловыя прадпрыемствы Беларусі не заўсёды гатовыя да ўкаранення інавацый, якія распрацоўваюцца ў сценах вышэйшай школы і акадэмічных устаноў. На думку спікера верхняй палаты парламента, у гэтым не варта вінаваціць тых ці іншых асоб, бо патрэбны механізмы, каб напрацоўкі, якія даюць навука і ўстановы адукацыі, неслі мінімальныя рызыкі для работнікаў вытворчасці.

Што датычыцца падрыхтоўкі кадраў, то заказ навуцы і адукацыі ў першую чаргу павінна даваць прамысловасць. «Не зусім аптымальнае рашэнне, калі заказ на падрыхтоўку кадраў фарміруе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яны працуюць з тым, што ўжо ёсць, а варта падумаць пра тое, што трэба. Таму ў большай ступені гэта Міністэрства эканомікі, а інфармацыя туды сцякаецца з месцаў», — канстатаваў ён.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што поспех эканомікі краіны шмат у чым залежыць і ад таго, як і каго рыхтуюць вышэйшая школа і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. «Мы вядзём размову з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкама і гарсавета, кіраўнікамі ВНУ, а таксама кіраўнікамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных устаноў у духу тых патрабаванняў, якія вылучае кіраўнік дзяржавы наконт неабходнасці павышэння якасці адукацыі. Чалавек, які атрымлівае дыплом, павінен быць інавацыйным, харызматычным. Ён у тым ліку кіраўнік, які будзе не толькі добрым спецыялістам і экспертам, але і арганізатарам вытворчасці», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

«Сёння адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж аддзяленнем фізіка-тэхнічных навук НАН і БНТУ. Гэта тыя інструменты, звёны, якія дазваляюць гаварыць пра сувязь навукі, адукацыі і вытворчасці», — падкрэсліў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

Название в газете: Інстытут для экспертаў

Выбор редакции

Общество

Галина Левина: Памятник — не конструктор и не чертеж, его надо пережить, выстрадать

Галина Левина: Памятник — не конструктор и не чертеж, его надо пережить, выстрадать

У архитектора Галины Левиной — Хатынь, творческое наследие ее отца.

Общество

Премия красоты. Ради чего люди ложатся под нож пластического хирурга?

Премия красоты. Ради чего люди ложатся под нож пластического хирурга?

Как свидетельствуют многочисленные исследования, привлекательным людям проще пробиться в жизни и они достигают в карьере большего успеха.

В мире

Как Европа восстанавливается от ковидного удара?

Как Европа восстанавливается от ковидного удара?

В этом году европейская экономика будет переживать глубокую рецессию из-за вспышки коронавируса, несмотря на быстрые и всеобъемлющие антикризисные меры как на союзном, так и на национальном уровне.

Экономика

Тонкое искусство благополучия. Составляем семейный бюджет вместе со специалистом Нацбанка

Тонкое искусство благополучия. Составляем семейный бюджет вместе со специалистом Нацбанка

2020 год поставил всех нас перед необходимостью четко планировать свои расходы.