Мікалай Літвінаў
Традыцыйная вышыўка з горнай кітайскай глыбінкі выйшла на міжнародную арэну
У Саньцзян-Дунскім аўтаномным павеце Гуансі 61-гадовая Вэй Цінхуа, захавальніца традыцыйнай вышыўкі народнасці Дун, разам са сваёй дачкой Тань Гуйчжэнь распаўсюджваюць старажытную тэхніку «вышыўкі на базе выразкі з паперы». Традыцыйная вышыўка народнасці дун, уключаная ў лік аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, аб’ядноўвае ткацтва, афарбоўванне тканін, мастацтва выразання з паперы і вышыўку. Гэтая ўнікальная тэхніка дазваляе ствараць складаныя і вытанчаныя арнаменты без папярэдняга нанясення эскіза, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чаму маладыя кітайцы не выкідваюць пакеты ад дастаўкі ежы?
Сёння многія маладыя кітайцы лічаць пакеты ад дастаўкі ежы не смеццем, а аб’ектам калекцыянавання. Яны акуратна складаюць іх у скрыні стала, упрыгожваюць імі сцены, а таксама ператвараюць у арганайзеры, сумкі ці падстаўкі пад шклянкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскім Сіцзане ўкладзены значныя інвестыцыі ў захаванне старажытных рукапісаў
Кітай інвесціраваў больш за 110 мільёнаў юаняў у праект па захаванні і выкарыстанні старажытных рукапісаў, у тым ліку рукапісаў на пальмавым лісці палаца Патала ў Сіцзанскім аўтаномным раёне (САР, Паўднёва-Заходні Кітай, перадае «Сіньхуа».
Кітайскі павет Сюі пабудаваў на рачных раках індустрыю аб’ёмам звыш 40 млрд юаняў
Невялікі рачны рак — аснова вялікай індустрыі. У 2025 годзе сукупны кошт галіны развядзення ракаў у павеце Сюі, што ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), перавысіў 40,8 млрд юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд
Цяпер на долю Кітая прыпадае больш як 40 працэнтаў глабальных падключэнняў да сетак сувязі пятага пакалення (5G), і, паводле ацэнак, да 2030 года колькасць падключэнняў да сетак 5G у Кітаі перавысіць 1,7 млрд. Пра гэта гаворыцца ў «Дакладзе аб мабільнай эканоміцы Кітая за 2026 год», перадае «Сіньхуа».
У Кітаі расце экспарт прадукцыі ў сферы штучнага інтэлекту, робататэхнікі і інавацыйнай фармацэўтыкі
Як адзначыў міністр навукі і тэхналогій КНР Інь Хэцзюнь, тры перспектыўныя кірункі — штучны інтэлект (ШІ), робататэхніка і інавацыйная фармацэўтыка — імкліва развіваюцца і, як чакаецца, стануць новымі лакаматывамі прамысловага росту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Нізкавышынная эканоміка Кітая «набірае вышыню»
Бесперапынны прарыў у ключавых тэхналогіях — аснова ўпэўненага ўзлёту нізкавышыннай эканомікі Кітая. Па даных Кітайскай асацыяцыі паветранага транспарту (CATA), на долю Кітая прыпадае больш за 70 працэнтаў сусветнай вытворчасці беспілотнікаў грамадзянскага прызначэння, перадае «Сіньхуа».
Даходы культурнай індустрыі Кітая перавысілі 20 трлн юаняў
Па выніках мінулага года сукупныя аперацыйныя даходы кітайскіх прадпрыемстваў, занятых у культурнай індустрыі і сумежных з ёй галінах, перавысілі адзнаку 20 трлн юаняў — амаль да 20,83 трлн юаняў, што на 8,8 працэнта больш, чым годам раней. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Хайнань поўнасцю забароняць продаж паліўных аўтамабіляў
У астраўной правінцыі Хайнань да 2030 года будзе паэтапна ўведзена поўная забарона на продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Такім чынам, Хайнань стаў першай кітайскай правінцыяй, якая ўстанавіла канкрэтны тэрмін забароны продажу паліўных аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Беларуска-кітайскія адносіны ўступілі ў найлепшы перыяд у гісторыі
Пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ўступілі ў найлепшы перыяд у гісторыі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 105-й гадавіны заснавання Камуністычнай партыі Кітая і 99-годдзя з дня стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.