У серыі «Бібліятэка паэзіі» да Дня беларускага пісьменства ў выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет зборнік вершаў трох заходнебеларускіх паэтаў «Сэрцаў агонь крылаты». Пад адной вокладкай — творы Валянціна Таўлая, Міхася Васілька, Сяргея Новіка-Пеюна.
Засталіся лічаныя гадзіны, калі гасцінная лідская зямля стане сталіцай XXXII Дня беларускага пісьменства. Майстры мастацкага слова літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідская газета» таксама рыхтуюцца да рэспубліканскага свята.