Top.Mail.Ru
Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая

08.09.2025

Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра». 


Алена Стэльмах: Пісьменнікі адлюстроўваюць час, традыцыі, жыццё...

Алена Стэльмах: Пісьменнікі адлюстроўваюць час, традыцыі, жыццё...

05.09.2025
Пачатак верасня заўсёды чаканая пара. Верасень кліча за парты, да новых ведаў, да жыццёвых вышынь.
Напісанае сэрцам — сэрцам будзе і пачута

Напісанае сэрцам — сэрцам будзе і пачута

05.09.2025

«Лірычныя крокі» — зборнік вершаў паэта з глыбінкі Віктара Вабішчэвіча, у які ўвайшлі паэтычныя творы з папярэдніх выданняў, а таксама новыя вершы. 

Не толькі пісьменнік, а і палітык: пра аўтабіяграфію Мікалая Чаргінца

Не толькі пісьменнік, а і палітык: пра аўтабіяграфію Мікалая Чаргінца

05.09.2025

Знаёмішся з чарговай кнігай «Проза политики» аўтабіяграфічнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца «Трудные дороги жизни», які выпускае Выдавецкі дом «Звязда», і ўспамінаеш вядомы выраз Мікалая Някрасава: «Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан». Вядома, Мікалай Іванавіч — не паэт, але гэтае выказванне, што стала класічным, нагадвае пра вялікую ролю ў жыцці грамадства не толькі носьбіта паэтычных муз, але і любога творцы, незалежнага ад таго, якому віду мастацтва ён аддае перавагу. Не кожны можа быць паэтам, але любы чалавек, незалежна ад сваёй прафесіі, павінен быць па-грамадзянску адказным за лёс сваёй краіны. Ступень таленту пры гэтым нават не столькі важная. Галоўнае — усведамленне, што зямля, на якой ты жывеш, толькі твая. Павінен рабіць усё, залежнае ад цябе, каб яна квітнела і ніхто не пасягаў на яе. Калі ж ты дасягнуў важных вышынь у сваім жыцці, павінны быць адказны не толькі за сябе, але і за іншых людзей.

Акварэльныя пейзажы Валерыя Талкачова дэманструюцца ў «Арт-Фабрыцы»

Акварэльныя пейзажы Валерыя Талкачова дэманструюцца ў «Арт-Фабрыцы»

04.09.2025

Мастак Валерый Талкачоў выступае з персанальнай выстаўкай «Дакрананне» ў галерэі «Арт-Фабрыка». У экспазіцыі — лёгкія і празрыстыя акварэлі — пейзажы, якія перадаюць не толькі настрой прыроды, але і душэўны стан таго, хто назірае за яе жыццём. 

Любоў да Радзімы аб’ядноўвае творчасць Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай

Любоў да Радзімы аб’ядноўвае творчасць Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай

04.09.2025

У мінскім выдавецтве «Беларусь» ўбачыла свет новае літаратурна-мастацкае выданне «Родны край — наша сонца», якое ўвайшло ў заснаваную сёлета серыю «Бібліятэка паэзіі», дзе плануецца выдаваць найлепшыя паэтычныя творы класікаў і сучаснікаў. Гэтыя кнігі маюць вялікае значэнне ў наш прагматычны час, калі маладое пакаленне «сядзіць» ў тэлефонах і амаль не чытае, усё больш аддаляецца ад сапраўднай літаратуры, паэзіі. А паэзія — наш абярэг ад шэрасці жыцця, ад прыземленасці. Яна кліча нас увышыню, да светлыні пачуццяў, да духоўнасці.

Сваёй дзейнасцю Уладзімір Мархель рупіўся пра гонар роднага слова і Беларусі

Сваёй дзейнасцю Уладзімір Мархель рупіўся пра гонар роднага слова і Беларусі

03.09.2025

26 жніўня 2013 года перарвалася жыццё Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля, вядомага вучонага літаратуразнаўцы, даследчыка творчасці Уладзіслава Сыракомлі і Адама Міцкевіча, паэта і перакладчыка, прамоўтара мастацкай літаратуры беларуска-польскага сумежжа, які больш за 40 гадоў сваёй навукова-творчай дзейнасці займаўся вяртаннем страчанай і забытай літаратурна-мастацкай спадчыны Беларусі, знаходзячы новыя імёны і новыя творы, нанова раскрываючы іх для прачытання па-беларуску. 

Прыгоды Савелія і Ліхтарыка ў чароўным свеце, дзе мастацтва лечыць і аб’ядноўвае

Прыгоды Савелія і Ліхтарыка ў чароўным свеце, дзе мастацтва лечыць і аб’ядноўвае

03.09.2025

Маляўнічая казачна-таямнічая гісторыя Вольгі Бяловай «Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка» пачалася са звычайнай жоўтай фарбы, якую можна набыць у любой краме для мастакоў. Трэцякласнікі Савелій, Цімафей, Яна і Аліна апынуліся ў самым эпіцэнтры неверагодных падзей, прычынай якіх сталі зайздрасць, жорсткасць і здрада адвечным каштоўнасцям...

Міхась Пазнякоў: Сёння быць паэтам мала — трэба быць яшчэ і грамадзянінам

Міхась Пазнякоў: Сёння быць паэтам мала — трэба быць яшчэ і грамадзянінам

02.09.2025

Свет трымаецца на запаветах любові. Цяпер, калі яе топчуць, зневажаюць тыя, хто самаўпэўнена вырашыў, што можа вяршыць лёсы, за любоў стаяць тыя, хто фарміруе думку грамадства, стражнікі праўды — пісьменнікі. Іх пераканаўчыя прамовы, акрыленыя вершаваныя радкі і поўныя веры і надзеі каментарыі — як кліч птушынага кліна, які ляціць у край справядлівасці, згоды і міру. Пісьменнікі не маўчаць у цяперашні трывожны час, калі прастора напоўнена супярэчлівай, правакацыйнай інфармацыяй, бо хто, як не яны, найлепш адчувае нерв сучаснасці, хто, як не яны, закліканы быць маральнай асновай грамадства? І яны будуць пачутыя, бо данясуць ідэі праўды праз мастацкае слова, якое трапляе прама ў сэрца. Пра паэтычны адказ жорсткай рэальнасці — гутарка са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным дзеячам культуры Міхасём Пазняковым. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю