Чароўны праект Алы Касцялецкай «Крыніца з пустаты» прэзентавалі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (куратар выстаўкі — Надзея Хмыль). У цэнтры творчага даследавання мастачкі — унутраны космас чалавека, дзе нават сярод бязмернай пустэчы можна знайсці натхненне, духоўнасць і вызваліцца ад цяжару жыццёвых драм.
Удзельнікі секцыі «Верасень» Беларускага саюза мастакоў, заснаванай у 1989 годзе, сёлета знаёмілі з напрацоўкамі — сваімі і папярэднікаў — у рамках святкавання 35-годдзя суполкі. Выстаўку «Верасень-35» правялі ў Палацы мастацтва (падзеі ўдзелена ўвага ў № 23 «ЛіМа»), а для чарговай творчай справаздачы выбралі Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва. Да 21 верасня тут будзе размешчана экспазіцыя «Магія пастэлі».
У кожнага школьніка быў момант, калі літары ніяк не хацелі складвацца ў словы, а чытанне ўяўлялася самым нудным і бессэнсоўным заняткам. У такой жа сітуацыі апынулася і маленькая Аліса — галоўная гераіня новай казкі Жанны Касап «Аліса і Мішкіны пісьмы», што ўбачыла свет сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда».
Кніга Таццяны Сучковай «Як дранік у масле качаўся і іншыя пацешныя казкі» выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда». Пісьменніца спрабуе спалучыць два супрацьлеглыя светы — чараўніцтва і тэхналогіі. Паглядзім, што атрымалася.
Яркімі падзеямі для Гомельшчыны і краіны абяцае стаць юбілейны ХХ Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі — 2025», які пройдзе з 2 да 6 верасня на Гомельшчыне. Якая асноўная тэма сёлетніх творчых сустрэч пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і якімі добрымі справамі славянскія творцы гэтым разам парадуюць чытачоў?
Галерэя DK запрашае на персанальную выстаўку Любові Сас «Прырода ўнутры». Гэта серыя экспрэсіўнага жывапісу пра крохкі баланс паміж розумам і інстынктамі, паміж знешнім выглядам і ўнутраным станам. Пра тое, як мы застаёмся часткай прыроды, нават калі і навучыліся насіць маскі.
«У канцэпцыю свята ўключаны асноўныя тэмы: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Год упарадкавання, аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь сёлета, 500 гадоў з выхаду кнігі „Апостал“ Францыска Скарыны, а таксама юбілеі класікаў беларускай літаратуры», — першым слова ўзяў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Езерскі.
Выстаўка «Не для забавы я складаю вершы...» да 180-годдзя знакамітага казахскага паэта і філосафа Абая Кунанбаева адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. З экспазіцыяй са збору Дзяржаўнага гісторыка-культурнага літаратурна-мемарыяльнага музея-запаведніка Абая «Жидебай-Бөрили» (горад Семей, Казахстан) можна пазнаёміцца ў Мінску дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.
Журналіст, грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат, таленавіты паэт Генадзь Мікалаевіч Бураўкін у канцы 1960-х гадоў працаваў намеснікам рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва».
Да пасмяротных масак як асобнага кірунку мастацтва многія ставяцца насцярожана. Тым не менш старажытнае майстэрства працягвае існаваць: неабыякавыя да яго і скульптары, і гледачы, пра што сведчыць апроч іншага асаблівая ўвага апошніх да арыгінальных экспанатаў, якія ўваходзяць у экспазіцыі розных музеяў свету. Хоць, дарэчы, часта пасмяротныя маскі рабіліся не з мэтай далейшай дэманстрацыі — неабходнасць гіпсавых злепкаў тлумачылася тым, што яны дапамагалі мастакам падчас пазнейшага стварэння скульптурных партрэтаў.