Top.Mail.Ru
Сустрэча з Мікалаем Чаркашыным прайшла ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі

Сустрэча з Мікалаем Чаркашыным прайшла ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі

27.06.2025

Адзін з галоўных клопатаў творчага саюза — захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну. І ў гэтай справе ў СПБ ёсць шмат аднадумцаў. 

Цуды і рэальнасць у кнізе Надзеі Ясмінскай «Зялёныя песні Эрмінціі»

Цуды і рэальнасць у кнізе Надзеі Ясмінскай «Зялёныя песні Эрмінціі»

27.06.2025

Яркім прыкладам аўтарскага ўяўлення пра гарманічнае суіснаванне фантастычнага і рэальнага свету ў самім тэксце з’яўляецца творчасць Надзеі Ясмінскай («Кнігармонія», «Рыцар з чыстым імем»). Яе кніга «Зялёныя песні Эрмінціі» вызначаецца сумяшчэннем фэнтэзійных паэтычных і празаічных тэкстаў, якія могуць быць адрасаваны як дарослым, так і дзецям. Адметна тое, што характар галоўнага героя ці персанажа эвалюцыянуе на працягу развіцця сюжэта непаўторных твораў пісьменніцы.

Надзея Філіпава: У балеце нельга апусціць планку

Надзея Філіпава: У балеце нельга апусціць планку

26.06.2025

Надзея Філіпава — яркая зорка беларускай сцэны, вядучая артыстка Вялікага тэатра Беларусі, талент якой скарае гледачоў як у класічных партыях, так і ў сучасных пастаноўках. Уладальніца медаля Францыска Скарыны, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў балетнага мастацтва сумяшчае бліскучую кар’еру з роляй маладой мамы, даказваючы, што творчасць і сям’я могуць гарманічна суіснаваць. Сваёй энергіяй, адданасцю тэатру і ўменнем знаходзіць баланс паміж сцэнай і домам яна дае натхняльны прыклад многім. У нашай размове балерына разважае пра шлях на сцэну, мацярынства, сучасную харэаграфію і пра тое, чаму ў балеце няма месца офіснаму графіку. 

Мастацтва галаграфіі: выстаўка, якая аб’ядноўвае навуку і мастацтва

Мастацтва галаграфіі: выстаўка, якая аб’ядноўвае навуку і мастацтва

26.06.2025
Калі надакучылі традыцыйны жывапіс і класічная фатаграфія, мастацкая галерэя «Высокае мѣста» запрашае на ўнікальны праект «Мастацтва галаграфіі», дзе можна пазнаёміцца з цікавай гісторыяй развіцця і замацавання гэтай тэхналогіі стварэння аб’ёмных выяў на тэрыторыі Беларусі. 
Марыя Богдан запрашае на персанальную выстаўку «Кветкі. Сонца»

Марыя Богдан запрашае на персанальную выстаўку «Кветкі. Сонца»

25.06.2025

Да 5 ліпеня ў галерэі «Арт-Фабрыка» працуе выстаўка Марыі Богдан. Экпазіцыя «Кветкі. Сонца» маладой мастачкі, з творчасцю якой глядач знаёмы ў тым ліку дзякуючы беларускім фестывалям, змяшчае выключна новыя работы аўтара. 

Беларускі Гары Потэр

Беларускі Гары Потэр

25.06.2025

Упэўнены, што пра гэтую кнігу будуць многа гаварыць і пісаць, а самае галоўнае — яе будуць чытаць! Асабліва дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бо чытаць яны будуць менавіта пра сябе, пра сваё школьнае жыццё. І многія будуць пазнаваць сябе сярод шматлікіх герояў гэтага надзвычай захапляльнага твора. Кніга стала пераможцай літаратурнага конкурсу LitUp, фінал якога адбыўся ў рамках юбілейнай ХХХ Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. 

Спектакль па п’есе П’ера дэ Марыво ідзе ў Новым драматычным тэатры

Спектакль па п’есе П’ера дэ Марыво ідзе ў Новым драматычным тэатры

24.06.2025

Французскі драматург і празаік П’ер дэ Марыво (1688–1763) найбольш вядомы па няскончаных раманах «Удачлівы селянін» і «Жыццё Марыяны», фільм 2001 года па яго камедыі «Трыумф кахання» (рэжысёр Клэр Піплоу) палюбіўся гледачам розных краін, і многія п’есы аўтара выкарыстоўваюцца для вывучэння пабудовы сцэнічнага дзеяння. Асаблівую ўвагу тэарэтыкі тэатра і педагогі звяртаюць на твор «Гульня кахання і выпадку», да якога нядаўна звярнуліся беларускія творцы. 

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

24.06.2025

Час няўмольны, сыходзяць з жыцця ветэраны, а з імі і частка нашага быцця. Вядомая ў Магілёве фотакарэспандэнт Ірына Савосіна шмат чаго зрабіла, каб жыццё знакавых для вобласці людзей працягвалася нават за межамі іх фізічнага існавання. Яна член народнай абласной фотастудыі «Вясёлка», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, шмат гадоў адпрацавала і працягвае працаваць у СМІ. Яе здымкі і артыкулы размяшчаліся ў рэспубліканскай прэсе, атрымлівалі дыпломы і ўзнагароды. На рахунку фотамастачкі шмат цікавых праектаў. Апошні з іх — «Не гасне памяці свечка» — яна прысвяціла 80-годдзю Вялікай Перамогі. 

Мікола Чарняўскі адчувае душу і запатрабаванні маленькіх чытачоў

Мікола Чарняўскі адчувае душу і запатрабаванні маленькіх чытачоў

24.06.2025

Не ведаю, як іншыя, хто бярэцца рэцэнзаваць пэўную кнігу, а я часам доўга разважаю, з чаго б пачаць разгляд. Як жа радасна, калі само жыццё падказвае, як гэта зрабіць лепей. Надарыўся якраз такі выпадак. Літаральна днямі ў сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне аб тым, якой знаходлівай можа быць ліса.

Секцыя «Верасень» Беларускага саюза мастакоў святкуе 35-годдзе

Секцыя «Верасень» Беларускага саюза мастакоў святкуе 35-годдзе

23.06.2025

Афіцыйна яна ўтворана ў 1989-м, аднак так склалася, што справаздачную выстаўку жывапісу і графікі «Верасень-35» арганізавалі толькі цяпер — экспазіцыя працуе да 25 чэрвеня па традыцыі ў Палацы мастацтва. У яго сценах прадстаўлены работы ўдзельнікаў суполкі — сучаснікаў і тых, каго не стала. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю