Мая зямлячка Наталля Саветная — дзівоснае адкрыццё ў літаратуры: паэзіі, прозе, публіцыстыцы, літаратурнай крытыцы. За ёй цягнецца след, які можа быць пракладзены толькі чалавекам з чыстай і тонкай душой. Паэзія яе неардынарная. Яна то звініць залатой лістотай, то серабром, то пахне вясной. Яна — то цішыня, то мяцеліца, то дождж, то сонца, перапоўнена то ластаўкамі і жаўрукамі, то чалавечымі галасамі.
Пастаноўку пра падпольную арганізацыю «Маладая гвардыя», паводле аднайменнага рамана, прадставілі напрыканцы красавіка на сцэне тэатральнай залы акадэміі. Раман Аляксандра Фадзеева, які апісаў падзеі 1942–1943 гадоў, даволі вялікі, а спектакль — гэта адна дзея без перапынку (амаль дзве гадзіны). Вядома, што для інсцэніроўкі варта было выбіраць, на чым сканцэнтраваць увагу, каб гледачам (а іх трэба мець на ўвазе заўсёды, у тым ліку і пры рабоце студэнтаў, інакш як ім вучыцца кантакту з публікай?) была зразумелая сутнасць аповеду. А калі гледачы яшчэ і маладыя, то іх трэба паглыбіць у гісторыю, даць адчуванне колішняй рэальнасці, якая змяніла (ці наогул спыніла) жыццё шмат каго з маладых хлопцаў і дзяўчат. Таму назва спектакля імкнецца заінтрыгаваць, нібыта «ўцягнуць» у мінулае: «Маладая гвардыя. Партал».
Да 25 мая можна пазнаёміцца з экспазіцыяй «Лабірынты памяці» — першым выставачным праектам мастачкі Лізаветы Пастушэнкі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар прадставіла на суд гледача больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем сепіі, сангіны і соусу.
Знаёмячыся з матэрыяламі гэтай рубрыкі, чытачы ўпэўніліся, як шмат беларускіх пісьменнікаў загінула, абараняючы Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але сярод іх былі і тыя, каго смерць напаткала толькі таму, што гітлераўцы люта ненавідзелі народ, да якога яны належалі. Сярод іх і паэтэса, празаік Сара Каган. Смерць напаткала яе ў мінскім гета ў 1941 годзе. Разам з ёю загінулі муж і малодшы сын. Не выжыў і старэйшы, які з’яўляўся студэнтам Ленінградскага горнага інстытута. Гэта трагедыя толькі адной сям’і. Тым больш страшна, што ў цяперашняй Германіі знаходзяцца нашчадкі нацыстаў, якія мараць, прыйшоўшы да ўлады, паўтарыць вынішчэнне іншых народаў. Каб не дапусціць гэтага, трэба пастаянна памятаць пра нявінных ахвяр фашызму. Сару Каган — і яе творы. На жаль, яе творчасць сённяшняму чытачу мала вядома, а яна была цікавай пісьменніцай, якая пісала на ідыш.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Серыю кніг Мікалая Чаркашына, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, завяршыў раман «Лес прастрэленых касак», што выйшаў сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда». У аснове сюжэта — баявыя дзеянні 3-й арміі Заходняга фронту, лёсы военачальнікаў і мірных жыхароў, якія першымі сутыкнуліся са смяротным агнём вайны.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на абарону Радзімы выйшлі мільёны савецкіх грамадзян, сярод якіх былі і мастакі. Замест пэндзля і фарбаў ім прыйшлося ўзяць у рукі зброю, а цёмныя і глыбокія акопы на чатыры гады замянілі ім лірычныя пейзажы родных мясцін. Напярэдадні Дня Перамогі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на выстаўку «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны», прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
З нагоды 80-годдзя Перамогі Саюз пісьменнікаў Беларусі арганізаваў круглы стол «Вялікая Айчынная вайна ў творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў». У ім узялі ўдзел літаратары, творчасць якіх непасрэдна звязана з гэтай тэмай.
Сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Маладзёжным саветам адбылася ў парламенце напярэдадні 9 Мая.
Не сказаць, каб хто з беларускіх пісьменнікаў сустракаўся з вядомым рускім пісьменнікам Аляксандрам Купрыным, не менш знакамітым Леанідам Андрэевым, а тым больш з легендарнай рэвалюцыянеркай Аляксандрай Калантай. Ды, бадай, і тут спрацоўвае знакамітае выключэнне. Такі літаратар усё ж быў.