У Нацыянальным мастацкім музеі пад куратарствам Багданы Тупчыенкі, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела замежнага мастацтва, адкрылася выстаўка «Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая», якая будзе працаваць да 1 чэрвеня. У яе рамках плануюць правесці шэраг лекцый і майстар-класаў.
Нядаўна ў Мінску прайшла прэм’ера спектакля «Салон прыгажосці, або Пра што гавораць жанчыны». Камерны драматычны тэатр паказаў пастаноўку па п’есе расійскага драматурга Аляксея Шчаглова ў рамках праекта «Тэатральныя серады ў Доме Масквы».
Новая кнiга «Мiтрапалiт Фiларэт (Вахрамееў): да 90-годдзя з дня нараджэння» ўбачыла свет у выдавецтве «Мастацкая лiтаратура».
Праект «Пушкін. Вайна. Блакада», створаны як даніна памяці мастакам-блакаднікам і франтавікам-ленінградцам, дэманструецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Планшэтная выстаўка арганізавана Усерасійскім музеем А. С. Пушкіна і накіравана на асвятленне трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны праз жыццёвыя гісторыі творцаў-сведкаў.
Гэтага паэта мне заўсёды хацелася больш спазнаць як чалавека, што значна спрасціла б успрыманне пабудаванага ім мастацкага свету, наведванне гэтай запаведнай тэрыторыі, а магчыма, і часовае пражыванне на ёй. Уладзімір Руль нарадзіўся на Шчучыншчыне, жыве ў Воранаўскім раёне. У свой час настаўнічаў. Цікавіцца гісторыяй, займаецца краязнаўствам. Чалавек ён даволі энергічны, вельмі непасрэдны, са сваім арыгінальным светапоглядам, адрозніваецца прынцыповым падыходам да жыцця, вылучаецца наяўнасцю цвёрдай грамадзянскай пазіцыі сапраўднага патрыёта Беларусі, рупліўца на ніве гісторыі і культуры. Менавіта пра такіх людзей і прынята казаць — «творчая асоба».
Напярэдадні Дня касманаўтыкі ў кінатэатры «Піянер» прэзентавалі дакументальны фільм «Наш космас». Яго на студыі «Летапіс» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Лось з камандай прафесіяналаў. Кінапраца прысвечана ўнёску Беларусі і беларусаў у асваенне касмічнай прасторы.
Праект-даследаванне керамікі як жывога працэсу працуе ў галерэі DK. Выстаўка «Зрушэнне» Алёны Ліпінскай і Сяргея Арышчэнкі прапануе наведвальнікам паглыбіцца ў чароўны свет керамікі, дзе звычайная матэрыя змяняе форму і сэнс знаёмых прадметаў побыту, якія выходзяць за межы ўтылітарнасці і становяцца мастацтвам.
У сучаснай культуры — і літаратурнай, і тэатральнай, і кінематаграфічнай — кроку нельга ступіць без паняцця жанру! У ХХІ стагоддзі ён паступова становіцца чымсьці вызначальным для твора, чымсьці ўсёахопным і ўсёмагутным. Ён пераважае над аўтарам, дыктуе свае ўмовы крытыку... І таму дзіўна бачыць, як паняцце, з якога, па сутнасці, пачынаецца разгляд кожнага твора, часта ігнаруецца — як крытыкамі літаратурнымі, так і крытыкамі кінематографа, і блогерамі, і аглядальнікамі кніг/фільмаў, і нават чытачамі — у водгуках на твор.
У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка эскізаў і кадраў з фільмаў савецкіх рэжысёраў «Беларускі кінематограф аб Вялікай Айчыннай вайне». Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Выстаўка будзе праходзіць да 17 мая (уваход вольны). Наведвальнікі змогуць пабачыць эксклюзіўныя візуальныя матэрыялы з гісторыі айчыннага кінематографа.
Ёсць пэўная адметнасць мастацтва ў залежнасці ад таго, якія мясціны і як паўплывалі на аўтараў. Гэта, прынамсі, адзначылі ўдзельнікі размовы пра спадчыну і новыя праекты мастакоў Магілёўскага рэгіёна.