Ва ўмовах інфармацыйнай вайны, у рэаліях якой мы жывём не першы год, вага і значнасць слова павялічылася ў разы. Асабліва сёння, у разгар важнай для краіны электаральнай кампаніі, якая нашым нядобразычліўцам бы костка ў горле. Слова пісьменніка, чалавека, для якога яно, слова, — рабочы інструмент, сёння важкае і значнае ўдвая. Някрасаўскае «паэтам можаш ты не быць, грамадзянінам — абавязан» застаецца актуальным і ў сучасным грамадстве.
Але ці чуваць слова пісьменнікаў так, як яно павінна гучаць у гэтай сітуацыі? Ці некаторыя сапраўды «саромеюцца публічна выказаць свой патрыятызм і дзяржаўнасць», як небеспадстаўна папракнуў калег Андрэй Мукавозчык у папярэднім нумары
Аб тым, ці можа сёння пісьменнік прамаўчаць, а калі не маўчаць, то ў якой форме, мы пагаварылі на круглым стале з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пра ролю асобы і слова пісьменніка ў фарміраванні грамадскай думкі, у жыцці грамадства разважалі старшыня СПБ, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пазнякоў, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ, паэт Рагнед Малахоўскі, публіцыст, галоўны рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч і лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, член Прэзідыума СПБ, паэтэса Ірына Карэніна.
Выдадзеная па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а таксама пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» (аўтар тэксту і складальнік — вядомы ў краіне палітолаг і сацыёлаг, публіцыст, аўтар многіх кніг, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка) стане сапраўднай падзеяй. І як факт айчыннага кнігавыдання (тыраж, які ажыццёўлены на дзвюх мовах — рускай і беларускай, складае амаль 100 тысяч экзэмпляраў), і як сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання. Найперш — моладзі, юных чытачоў, якія адкрываюць гісторыю нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, у кнізе разумна спалучаны тэкставая частка і сама візуалізацыя, што робіць выданне асабліва прыцягальным.
Пісьменнік нарадзіўся 16 студзеня 1905 года ў вёсцы Прусінава цяперашняга Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Спачыў у Мінску 26 красавіка 1979-га. Найбольш вядомымі і папулярнымі па ўсім Савецкім Саюзе былі яго творы для дзяцей і юнацтва. На кнігах «Родныя берагі» (1958), «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Жнівеньская раніца» (1963) і іншых вырасла цэлае пакаленне.
Сёлетняе 120-годдзе аўтара заклікала ўважліва пераглядзець яго асабісты фонд, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Матэрыялы былі перададзены ў чэрвені 1980 года Тамарай Цулукідзэ, удавой пісьменніка.
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае на выстаўку дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі». Юныя мастакі праз мастацкія сродкі адлюстравалі ўласны погляд на любімыя зімнія святы.
Перагортваючы старонкі біяграфіі паэта Уладзіміра Хадыкі, якая, на жаль, кароткая, часам прыходзіць думка: пражыві ён болей, відаць, узяўся б за прозу. Ды не якую-небудзь, а аўтабіяграфічную.
Напрыклад, напісаў бы аповесць. У ёй было б шмат таго, што дазваляе прасачыць праламленне часу ў канкрэтных жыццёвых абставінах. Мяркуйце самі... Мог бы пачаць яе з дзяцінства сваёй маці, якая служыла панам, калі ёй было ўсяго 10 гадоў. І не дзе-небудзь, а ў Мінску. І прачкай была, і швачкай, і кухаркай. Там і пазнаёмілася з Марцінам Хадыкам, які са сваёй роднай вёскі Дудзічы (цяпер Пухавіцкі раён) накіраваўся ў губернскі горад на заробкі, стаў парабкам.
«Наша дружная мужчынская каманда», — кажа Аляксей Смірноў аб сваёй сям’і. Мужчына стаў удаўцом, калі яго сыну Радзівону споўнілася ўсяго тры гады. Найменш ён хацеў, каб іх маленькую сям’ю шкадавалі, а найбольш — каб у сына было цікавае і шчаслівае дзяцінства. Сёння Радзівон Смірноў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, самы юны артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і аматар футбола.
Азербайджанца, які нарадзіўся ў Грузіі, дзе і атрымаў першыя ўрокі мастацкай адукацыі, вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, закончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, у Беларусі болей ведаюць як жывапісца і скульптара. У 1990-я — у пачатку 2000-х гадоў у нашай краіне і за яе межамі, у тым ліку ў Азербайджане, прайшоў шэраг персанальных выставак Каміля Камала (сапраўднае імя і прозвішча — Каміль Гаджыеў). Работы таленавітага майстра, чый мастацкі пошук не належыць да якой бы там ні было творчай школы, знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музея «Emlak Bank» (Анкара, Турцыя), Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, ЗША, Францыі, Кітаі, Ізраілі, Галандыі, Германіі, Англіі, Аўстрыі і іншых краінах свету.
Рэспубліканская выстаўка-акцыя «Грані творчасці» ў галерэі «Універсітэт культуры» знаёміць з мастацкімі дасягненнямі юных майстроў з розных куткоў нашай краіны. Арганізатары праекта — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Многія сюжэты, розныя тэматычныя абсягі ў прозе і паэзіі, адрасаванай юнаму чытачу, заснаваны на знаёмстве з прыроднымі з’явамі, на адлюстраванні паводзін, асноўных характарыстык у жыцці звяроў і птушак. Чым кіруюцца аўтары, выбіраючы сваіх персанажаў? Наколькі знакавай з’яўляецца прыродная тэматыка ў дзіцячай літаратуры?
Мы паспрабавалі высветліць гэта ў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Удзел у размове прынялі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі паэт і празаік Алесь Бадак, дзіцячая пісьменніца з Гомеля Таццяна Маісеева, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі празаік, публіцыст, літаратурны крытык, мастацтвазнаўца Уладзімір Ягоўдзік, паэт, празаік, драматург, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Генадзь Аўласенка.
З аднаго боку, беларуская літаратура, як і ўся сусветная, апошнім часам развіваецца ў новых умовах. Звычайнай кнізе з’явілася альтэрнатыва — сеткавая літаратура (нават з’яўляюцца спробы генерыравання тэкстаў нейрасеткамі). Сёння роля сусветнага павуціння часцяком вызначае далейшы творчы шлях пісьменніка, выбар тэм, жанраў, тэхнікі падачы сюжэтнай інфармацыі, рэкламы сваёй творчасці. Але нашым літаратарам удалося захаваць сваю самабытнасць, арыгінальнасць, паказаць праз творы душэўную чысціню беларуса.