«ЛіМ» працягвае знаёміць з меркаваннямі вядомых асоб, якія не толькі паглыблены ў літаратурны працэс, але і з’яўляюцца жыхарамі нашай краіны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неабыякавымі да лёсу дзяржавы, якія самі шмат робяць для беларускай літаратуры, культуры і светлай будучыні дзяржавы.
Як чалавек, які публікуецца ледзь не штодня (гэта — адразу адказваючы на пытанне «А сам?»), хачу пагаварыць з той самай творчай інтэлігенцыяй, для якой, уласна, і робіцца газета «ЛіМ».
Тыя, хто бывае ў прыгожым і ўтульным скверы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, не маглі не заўважыць ратонду з сямі скульптур, што з’явілася ў кастрычніку 2023 года, напярэдадні 95-годдзя юбілею галоўнай навуковай установы краіны. Ідэя праекта, як і шмат якіх іншых па ўпрыгожванні акадэмічнай прасторы, належыць Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміку Уладзіміру Гусакову. Аўтарамі кампазіцыі сталі вядомы архітэктар Армен Сардараў, скульптары Алена Хараберуш і Аляксей Пакульніцкі.
У галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася ўнікальная выстаўка «Іншыя светы» Анатоля Ліса. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 работ, выкананых у розных стылях, жанрах і кірунках. Творчасць беларускага майстра прапануе чароўнае падарожжа па нязведаных краінах, фантастычных прасторах і таямнічых закутках Сусвету.
Тым жнівеньскім вечарам мы даўгавата засядзеліся ў кватэры Міколы Чарняўскага. Горад пачынаў ужо засынаць, пабег у дэпо апошні трамвай. Дамоў можна было трапіць толькі на таксі. Мы і чакалі яго на плошчы Перамогі, і калі нарэшце дачакаліся, ён, Генадзь Кляўко, вельмі настойліва прапанаваў:
«А паедзем да мяне на дачу. Я ўсё роўна заўтра павінен быць там. Паехалі — не пашкадуеш». Я пачаў вагацца. Усё ж не папярэдзіў сваіх. Тэлефонаў мабільных тады яшчэ не існавала, ды і пазнавата, і нечакана неяк. А ён настойваў. Зноў паўтарыў сваё «Не пашкадуеш». І я пагадзіўся. І не шкадую, нават сёння, больш як праз паўвека пасля таго.
Аляксандр Найман, ураджэнец Беларусі, які з 2001 года жыве ў Ізраілі, нядаўна прадставіў у Мінску выстаўку скульптур пад назвай «ПАРАДОКС NAY». Больш за 30 твораў, у якіх ідзе гаворка пра розныя праявы зямнога і ўзвышанага, можна ўбачыць у Арт-гасцёўні «Высокое мѣста» да 26 студзеня.
Галерэя «Мастацтва» запрашае наведаць выстаўку «Circus» у межах праекта «KUKLA» і пазнаёміцца з эксклюзіўнымі калекцыямі аўтарскіх лялек. Калядныя дэкарацыі і дзіўныя персанажы пераносяць у зімовую казку.
«Крычыце мне „брава!“ Я паўтару на біс», — так спяваў адзін з характарных персанажаў мюзікла «Блакітная камея», які быў пастаўлены на сцэне Беларускага музычнага тэатра ў 2011 годзе. Словы аказаліся прарочымі.
Аляксандр Трускоўскі вядомы гледачу як мастак па шкле, а яшчэ як кіраўнік вітражнай майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску.
На мінулым тыдні ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) адкрылася яго першая персанальная выстаўка пад назвай «[Не]асабістае пытанне». На ёй прадстаўлены арт-аб’екты са шкла, магчымасці якога дэманструюцца ў тым ліку з дапамогай відэа-арта і саўнд-арта. З выстаўкай, куратарамі якой выступаюць Дзіна Даніловіч і Аляксандр Булаш, можна пазнаёміцца да 16 лютага. Між тым плануецца аўтарская сустрэча, сумешчаная з куратарскай экскурсіяй. Раім не абмінуць увагай ні экспазіцыю, ні мерапрыемства ў яе рамках, а пакуль увазе чытача «ЛіМа» — думкі стваральнікаў і арганізатараў аб «[Не]асабістым пытанні».
Колькі трэба вынесці чалавеку болю, гора, непрыемнасцей, каб не ачарсцвець душой, не зрабіцца чалавеканенавіснікам, не азлобіцца на ўвесь свет? Хто вінаваты ў тым, што людзі вырастаюць абыякавымі да жыцця? Якія рычагі неабходна ўключыць, якія метады і спосабы дзеяння абраць, каб выратаваць нашых дзяцей з тых жыццёвых путаў, у якія яны часам трапляюць яшчэ ў раннім дзяцінстве?
На гэтыя пытанні дае адказ кніга Тамары Кавальчук «Добрае сэрца». Зборнік выйшаў напрыканцы жніўня ў Выдавецкім доме «Звязда». Трынаццаць апавяданняў, на першы погляд, не звязаны між сабою тэматычна. Але іх аб’ядноўвае ідэя выхавання ці нават уратавання дабрынёй.
Не бывае жыцця, якое праходзіць бясследна. Не бывае маленькага жыцця: калі яно ёсць, то за ім глыбокі сэнс, незалежна ад таго, дзе людзі знаходзяцца — у горадзе ці вёсцы, як складваецца іх лёс — шчасліва ці драматычна. Але асобныя лёсы яднаюцца праз агульную песню беларускага жыцця ў спектаклі «Мроіва».