Top.Mail.Ru
Адразу два юбілеі Наталлі Сухаверхавай адзначылі «Каляровым фэстам»

Адразу два юбілеі Наталлі Сухаверхавай адзначылі «Каляровым фэстам»

30.12.2024

З удзелам Нацыянальнага мастацкага музея і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы створана выстаўка твораў Наталлі Сухаверхавай. Экспазіцыя «Каляровы фэст» з нагоды 75-годдзя мастачкі і 50-годдзя яе творчай дзейнасці адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Да ўвагі публікі — габелены, над якімі аўтар працавала ў перыяд з 1970–1980-х гг. да сёння. 

Галоўнае слова паэтаў адзінаццатага нумара «Маладосці» — вецер

Галоўнае слова паэтаў адзінаццатага нумара «Маладосці» — вецер

30.12.2024

Адзінаццаты нумар часопіса вылучаецца з шэрагу папярэдніх асаблівай напоўненасцю архіўна-мемарыяльнай літаратурнай часткі. Лістапад — месяц, калі нарадзілася і пакінула гэты свет Яўгенія Янішчыц, калі мы адзначаем 125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова. 

Сяргей Давідовіч: Кожны верш — як бутон кветачкі...

Сяргей Давідовіч: Кожны верш — як бутон кветачкі...

30.12.2024

«І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц», — гаворыць прыказка. Ці гэта не пра беларускага пісьменніка Сяргея Давідовіча? Ён адзначыўся ў многіх сферах: дзяржаўная служба, літаратура, жывапіс, скульптура, кіно... І працягвае рупіцца, памнажаючы плён. Хутка пабачыць свет яго новая кніга казак у Выдавецкім доме «Звязда». На чым грунтуецца шматграннасць таленту творцы — у нашай гутарцы.

Кнігі з Элісты — для айчынных бібліятэк

Кнігі з Элісты — для айчынных бібліятэк

27.12.2024

Мост літаратурнай дружбы паміж Калмыкіяй і Беларуссю ўмацоўвае, пашырае доктар філалагічных навук з Элісты Рыма Ханінава. Вось і зусім нядаўна яна адправіла беларускім бібліятэкам кнігі, якія звязаны з жыццём і творчасцю Міхаіла Хонінава — беларускага партызана і калмыцкага пісьменніка.

Дзяніс Езерскі: Не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны

Дзяніс Езерскі: Не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны

27.12.2024

Сёння прапануем чытачам «ЛіМа» эксклюзіўнае інтэрв’ю з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзянісам Уладзіміравічам Езерскім. Ён адказаў на самыя розныя пытанні, якія тычацца развіцця кнігавыдавецкай справы ў нашай краіне, ролі папяровай кнігі сёння, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інш.

Хто атрымаў узнагароды ІХ Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі?

Хто атрымаў узнагароды ІХ Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі?

26.12.2024

Некалькі дзён сталіцай тэатральнай Беларусі быў Бабруйск: тут прайшоў ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Шэсць дзён — 11 спектакляў, якія былі адабраны з 24 прэтэндэнтаў. Але мае значэнне не колькасць, а сутнасць, таму што з першага ж фестывалю, які адбыўся ў Бабруйску ў 1998 годзе, у яго была выразная мэта: захаванне і развіццё беларускай драматургіі праз адметныя пастаноўкі, заахвочванне сучасных аўтараў ствараць цікавыя п’есы для айчынных тэатраў.

Мелодыя як лекі

Мелодыя як лекі

26.12.2024

З даўніх часоў музыка дапамагае чалавеку супакоіцца, знайсці ўнутраную гармонію і зняць напружанне пасля цяжкага дня. І няважна, будуць гэта творы вядомых кампазітараў ці ласкавыя і супакойлівыя гукі прыроды. Праект «Музыкатэрапія» ў Белдзяржфілармоніі садзейнічае раскрыццю здольнасцей, паляпшэнню самаадчування і добраму настрою. Праграмы праводзяць прафесійныя музыканты, салісты вядучых тэатраў і канцэртных залаў Беларусі, сертыфікаваныя гукатэрапеўты.

Калядныя сюжэты на палотнах Віктара Барабанцава

Калядныя сюжэты на палотнах Віктара Барабанцава

26.12.2024

Зімовыя пейзажы і калядныя сюжэты — тое, што склала новую выстаўку Віктара Барабанцава ў Нацыянальнай бібліятэцы. «Зімовыя дзівосы» — такую назву носіць эспазіцыя жывапісца, ад якой публіка можа атрымаць асалоду ажно да 2 сакавіка. Некалькі дзясяткаў работ, створаных на працягу апошніх 30 гадоў, размясцілі ў галерэі «Ракурс» кніжніцы.

Гімны і малітвы Алеся Казекі

Гімны і малітвы Алеся Казекі

26.12.2024

Мяне пакарыла паэзія са зборніка Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» (Мінск, «Мастацкая літаратура»). Ужо на першых старонках выразна адчуваецца тое, што спецыялісты называюць пластыкай мовы. Яе магнетызм, яе чароўныя ўніверсальныя звароты падкупляюць і быццам вабяць усё далей і глыбей на тэрыторыю аўтарскай свядомасці і па-майстэрску пабудаванага ёю паэтычнага свету.

Персанальная выстаўка твораў Сяргея Дождзя праходзіць у НЦСМ

Персанальная выстаўка твораў Сяргея Дождзя праходзіць у НЦСМ

25.12.2024

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць персанальная выстаўка твораў Сяргея Дождзя «Абстрашка і абстрактная азбука», якая знаёміць маленькіх наведвальнікаў з чароўным і загадкавым мастацкім стылем. Гісторыя з яркімі персанажамі стане для дзяцей добрым дапаможнікам на шляху да творчасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю